У мінскім гандлёвым цэнтры Dana Mall наведвальнікі скардзяцца на прусакоў. За апошні час там прыпынілі працу ўжо дзвюх пякарняў. Фота і відэа насякомых наведвальнікі публікуюць у сацыяльных сетках, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота з сацыяльных сетак
Першым увагу правяраючых прыцягнула кафэ «Цьеры». 29 кастрычніка яго праверылі спецыялісты-гігіеністы і пацвердзілі наяўнасць праблемы.
Другім аб’ектам стала кандытарская Pate. На апублікаваных кадрах побач з апетытнымі круасанамі можна ўбачыць прусака.
Працу гэтай установы таксама прыпынілі з 4 лістапада — да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Тым часам каля таго ж Dana Mall заўважылі яшчэ адну жывёліну, якая можа прыцягнуць дадатковую ўвагу санстанцыі — вялізнага пацука.
У гандлёвым цэнтры пад Мінскам нацягнулі сетку для адлову птушак. Наведнікі забілі трывогу
Гранітныя пліты, крыжы, агароджы. Сям'я знайшла ў лесе могілкі хатніх жывёл
Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх
Каментары