Журналістка Кацярына Пытлева паведаміла ў фэйсбуку, што ўжо было вылечаны ў яе рак вярнуўся. Дактары выявілі метастазы ў пазваночніку і яшчэ адной косці. Пра гэта яна напісала пасля паўтара месяца чакання вынікаў абследаванняў, якія апісвае як сапраўднае пекла.

Пытлева расказала, што да гэтага тры гады знаходзілася ў рэмісіі. Яна раз на год або крыху часцей праходзіла кантрольныя абследаванні і прымала гарманальную тэрапію. З улікам спадчыннай схільнасці да раку малочнай залозы і нядаўніх праблем са страваваннем яна папрасіла падчас прафілактычнага агляду прызначыць аналіз крыві на анкамаркеры. Раней такога аналізу ёй не рабілі.
Анкамаркер CA 15‑3 аказаўся павышаным, таму Кацярыну накіравалі на камп'ютарную тамаграфію. Яна выявіла падазронае ўтварэнне ў пазванку. Пасля гэтага давялося доўга чакаць пазітронна-эмісійнай тамаграфіі — рэдкага і дарагога даследавання з выкарыстаннем радыеактыўных прэпаратаў. Яго вынікі пацвердзілі наяўнасць некалькіх метастазаў у пазваночніку і адной з костак.
Пакуль жанчына не бярэцца рабіць прагнозы. Яе маці пражыла з метастазамі ў пазваночніку восем гадоў. Пытлева спадзяецца, што сучасныя метады лячэння дазволяць пражыць даўжэй, хоць дапускае і горшы сцэнар.
Сваё паведамленне яна напісала, каб самой усвядоміць тое, што адбываецца. Цяпер чакае званка ад доктара, які павінен растлумачыць далейшыя дзеянні.
Пакуль Кацярына адчувае сябе як звычайна, сур'ёзных сімптомаў няма, і дапамога ёй не патрэбная. Аднак, прызнаецца яна, цяпер трэба зноў навучыцца дыхаць.
Летам 2022 года Кацярыне Пытлевай дыягнаставалі рак малочнай залозы трэцяй стадыі. Яна перанесла аперацыю па выдаленні грудзей, а затым прайшла хіміятэрапію. Журналістка адкрыта расказвала пра сваё лячэнне і пра тое, як хвароба змяніла яе жыццё.
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак
Прарыў у лекаванні самай смяротнай формы раку
Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак
Каментары