Свет

У Мілане прыватны самалёт урэзаўся ў дом, восем загінулых

Прыватны самалёт урэзаўся ў офісны будынак у Мілане неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта. Загінулі ўсе восем чалавек на борце. Будынак стаяў пустым, і на зямлі ніхто не пацярпеў, піша Бі-бі-сі.

EPA

Самалёт узляцеў з міланскага аэрапорта Ліната і павінен быў узяць курс на востраў Сардзінія, але ўпаў на ўскраіне Мілана.

Сведкі распавядаюць, што самалёт, зваліўшыся на дом, узарваўся.

Па звестках мясцовай прэсы, адзін з загінулых — дзіця.

«Я пачуў гук, быццам самалёт выключаў рухавікі. А потым - вельмі гучны выбух. У нас затрэслася шкло. Я адчыніў акно і ўбачыў, што падымаецца велізарнае воблака дыму», — распавёў агенцтву Рэйтэр мясцовы жыхар Джузэпэ.

Як паведаміў тэлеканал Rai TV, на борце самалёта былі французы, але афіцыйна гэтая інфармацыя яшчэ не пацверджаная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць