Грамадства

Вясельнага фатографа асудзілі да трох гадоў калоніі за некалькі каментароў

12 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 46-гадоваму вясельнаму фатографу Дзмітрыю Сончыку. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт. 364 і арт. 369 і асудзіў да трох гадоў калоніі па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім: два гады «хатняй хіміі» паводле арт. 369 КК і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 364 КК.

Таксама Сончык мусіць выплаціць двум пацярпелым па тры тысячы рублёў маральнай шкоды, 174 рублі дзяржпошліны, як паведамляюць праваабаронцы.

Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Арцём Цвяткоў. Сончык адмовіўся ад абароны.

Сончык быў затрыманы 28 чэрвеня 2021 года, з таго моманту знаходзіўся пад вартай.

Паводле абвінавачання, ён абразіў чатырох чалавек і выказаў пагрозу жыццю ў каментарах у адным з тэлеграм-каналаў цягам 2020-2021 гадоў. Пацярпелыя — А. Пераходзька з Івацэвіцкага РАУС, начальнік Нясвіжскага РАУС А. Грынкевіч, старшы лейтэнант Нясвіжскага РАУС Р. Праневіч і супрацоўнік ГУБАЗіКа А. Алёкса — яны не з'явіліся на пасяджэнне.

Пагрозы выклікалі ў пацярпелых страх за жыццё і здароўе і паўплывалі на іх псіхічны стан: яны ўспрымалі пагрозы як рэальныя. Пераходзька і Праневіч падалі пазоў на задавальненне маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў кожнаму.

Сончык цалкам прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў на пасяджэнні.

На судзе зачыталі ягоныя паказанні падчас папярэдняга следства. Тады ён тлумачыў, што пісаў каментары праз эмоцыі, пасля прагляду відэа збіцця і затрыманняў, абураны неправамернымі дзеяннямі супрацоўнікаў. Але падкрэсліў, што не збіраўся ажыццяўляць пагрозы.

Агалошванне матэрыялаў справы праходзіла ў закрытым рэжыме праз тое, што суполкі, дзе яны распаўсюджваліся, прызнаныя экстрэмісцкімі. 

Падчас спрэчак Арцём Цвяткоў запрасіў для Сончыка тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім.

У апошнім слове адзінае, што сказаў Сончык, — павіншаваў сястру і маці, якія знаходзіліся ў судовай зале, з надыходзячым Днём маці. Увесь час ён знаходзіўся за кратамі ў кайданках.

За год — 22 справы. Што вядома пра маладога пракурора Цвяткова, які робіць кар'еру на палітычных судах 

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць