На тры гады калоніі асудзілі жыхара Віцебска за замыканне чыгуначных рэек
Вынесены прысуд 41-гадоваму Сяргею Іванову.

Яго абвінавачвалі ў прывядзенні іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч. 1 арт. 309 КК) і замаху на такія дзеянні (ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 309 КК).
У ходзе судовага разбору абвінавачаны прызнаў толькі адзін эпізод, які быў здзейснены пад уплывам асабістых матываў, — страты дзіцяці: ён паехаў на сваім аўтамабілі таксі ў лес, з дапамогай дроту закараціў рэйкавы ланцуг.
Па іншых эпізодах віну не прызнаў, сказаў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.
-
«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі
-
87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі
-
Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?
Каментары