Культура1313

Ці варта беларусізаваць песні небеларускамоўных аўтараў

У чым фішка праекту «Тузін. Перазагрузка»? Сакрэты праекту раскрывае ягоны аўтар Сяргей Будкін.

У чым фішка праекту «Тузін. Перазагрузка»? Сакрэты праекту раскрывае ягоны аўтар Сяргей Будкін.

— Гэтая ідэя існавала даўно. Заўжды было шмат беларускіх гуртоў, якія спяваюць па-расійску проста таму, што не ведаюць беларускай мовы і не ведаюць, як падысці да перакладу і ўжывання беларускай мовы ў сваёй творчасці. Таму мы былі перакананыя, што такі праект будзе запатрабаваны. І вось у пэўны момант усё склалася так, што мы змаглі прыступіць да рэалізацыі.

— У чым, па-Вашаму, сэнс перакладаў на беларускую мову расійскамоўных песняў беларускіх гуртоў?

— Сэнс не ў тым, каб перакласці з расійскай на беларускую, каб было. Сэнс у наданні песні другога жыцця, фактычна стварэнне новага хіта. Гэта ўвядзенне твору ў зусім іншы культурны кантэкст плюс наданне імпульсу для далейшай творчай кар’еры самога выканаўцы. Да таго ж, гэта проста адзін з творчых эксперыментаў, у дадзеным выпадку — моўны.

— Як рэагуюць музыкі на Вашую прапанову паўдзельнічаць у праекце? Ці ўсе пагаджаюцца?

— Большасць музыкаў адразу пагаджаецца на ўдзел у праекце. Многія з іх былі прыемна здзіўленыя нашай прапановай.

Праўда, было некалькі гуртоў, якія не пагадзіліся ўдзельнічаць. Напрыклад, гурт «Без білета» адмовіўся, яго ўдзельнікі сказалі, што яны і так усведамляюць сябе беларусамі і ў хуткім часе самастойна запішуць беларускамоўны альбом.

— Якія вынікі дасягнутыя на дадзены момант?

— Плён ад праекту ўжо ёсць, некаторым настолькі спадабалася новае гучанне іх песняў, што яны вырашылі і надалей спяваць па-беларуску. Да прыкладу, гурт «Tanin Jazz» шукае сабе аўтара, які мог бы перакладаць іх песні. Гурту «Da Vinci» вельмі спадабалася тое, што зрабіў для іх Алесь Камоцкі, і яны і надалей будуць працягваць супрацоўнічаць з ім.

Нядаўна мне пазваніў кіраўнік Юрыя Дземідовіча Ўладзімір Глушакоў і сказаў, што ім вельмі спадабаўся беларускамоўны варыянт песні, ён нашмат болей мілагучны і спеўны, чым расійскі.
І нават у прыпеве, там, дзе Юра начытвае тэкст, атрымліваецца так, як быццам ён спявае. Хаця, канечне, былі і некаторыя праблемы праз гэтую мілагучнасць, у асноўным з прычыны вымаўлення. Да прыкладу, я прысутнічаў у студыі падчас запісу песні Дакоты і бачыў, што ёй сапраўды цяжка вымаўляць некаторыя словы па-беларуску.

— Як праходзіць адбор музыкаў для ўдзелу ў праекце?

— У прынцыпе, гэта мой суб’ектыўны падыход. Я выбіраю музыкаў, творчасць якіх мне падаецца найбольш арыгінальнай, цікавай, вясёлай. Адзін з чыннікаў, які грае ролю падчас адбору, хаця ён і не самы галоўны, — фарматнасць музыкі. На нашых FM-станцыях не хапае беларускамоўнай музыкі, і мне часта звоняць і пытаюць, калі выйдзе чарговая песня. Падчас адбору я ўлічваю, ці будзе музыка запатрабаванай на радыё. Пасля анансавання песняў многія музыкі сталі самі званіць і прасіць паўдзельнічаць у праекце. Аднак удзельнікі былі ўжо адабраныя, і таму некаторым музыкам я вымушаны быў адмовіць.

— Як адбываецца адбор песняў для праекту?

— Па-рознаму бывае. Напрыклад, у гурта «Стокс» ёсць вядомы хіт «Между Минском и Римом». Я прапанаваў перарабіць яго на «Паміж Пінскам і Мірам». Гэта добра клалася на музыку, добра гучала. Аднак удзельнікі гурту адмовіліся і выбралі песню «Под куполом небес». А ў выпадку з Сяргеем Пукстам ён спачатку выбраў для перакладу кампазіцыю «Просто сталь», але вымушаны быў адмовіцца ад яе, таму што ўзнікла праблема з перакладам слова «голубизна». У беларускай мове гэтае слова не мае дакладнага сэнсавага адпаведніка. Таму Сяргей Пукст пераспявае песню «Трыумф волі».

— Хто з перакладчыкаў бярэ ўдзел у праекце? Як яны «прыйшлі» ў праект?

— У прынцыпе, мы нават не называем іх перакладчыкамі. Гэта творцы, якія пераасэнсоўваюць песні. Кожны раз усё адбываецца па-рознаму. Да прыкладу,

гурт «Da Vinci» прапанаваў звярнуцца да Алеся Камоцкага, таму што адзін з музыкаў быў добра з ім знаёмы. У выпадку з Дакотай да нас прыйшоў Глеб Лабадзенка і сам прапанаваў перакласці песню. Таксама ў праекце ўдзельнічаюць літаратары Сяргей Балахонаў, Віталь Воранаў і Андрэй Хадановіч.
Здараецца і такое, што музыкі не задаволеныя перакладамі, скардзяцца на тое, што пераклады сэнсава далёкія ад арыгіналаў. Па некаторых песнях мы ўсё яшчэ ўзгадняем пераклады.

Таццяна Печанко, Budzma.org

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

У Мінску пачалі прадаваць марозіва-халаднік. І як яно на смак?

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана8

НАТА перастане дзяліцца дэталямі вайсковай дапамогі Украіне. Зразумелі, што гэта дапамагае Пуціну3

У Аманскім заліве загарэўся расійскі танкер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць