Грамадства22

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска

33-гадовы беларус Антон Хілько, які паходзіць з Рэчыцкага раёна, атрымаў расійскі пашпарт за ўдзел у вайне на баку Расіі супраць Украіны, піша «Белсат».

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, Хілько спачатку дапамагаў расійскім вайскоўцам як валанцёр — вазіў гуманітарную дапамогу на фронт, за што атрымаў падзякі ад вайсковых камандзіраў і кіраўніцтва Чувашыі. Увесну 2025 года ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і пачаў служыць у войску.

Пры гэтым у мінулым у Беларусі Хілько двойчы судзілі за ўхіленне ад вайсковай службы. У 2011 годзе ён атрымаў спачатку штраф, а потым паўтара года «хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў турму. У 2013 годзе ён напісаў у сацсетцы «Аднакласнікі»: «Хутка этап!!!», што можа сведчыць пра накіраванне на адбыццё пакарання.

З 2015 года Антон жыў у расійскіх Чэбаксарах (сталіца Чувашыі) разам з сям’ёй, але расійскае грамадзянства атрымаў толькі цяпер — як узнагароду за падтрымку расійскай арміі. Дарэчы, яго жонка і дзеці ўсё яшчэ застаюцца грамадзянамі Беларусі.

Паводле беларускіх і расійскіх СМІ, у Расіі Антона Хілько таксама шукалі судовыя прыставы праз запазычанасці. Аднак ці адбываў ён за гэта пакаранне, не ўдакладняецца.

Хілько — адзін з прынамсі 71 беларуса, які, паводле падлікаў, мог далучыцца да расійскай арміі як замежны найміт. Усяго ў Маскве з красавіка 2023 па травень 2024 года на вайну з Украінай было завербавана больш за 1500 замежнікаў.

Каментары2

  • ХХІ
    17.06.2025
    Пройдзе яшчэ 5-10 гадоў - і сапраўдныя беларусы, каторыя ў УСУ, атрымаюць пашпарты Украіны. Але гэта недакладна. Былі б такія у Дзёгцева і Дзюрбейкі, то не прапалі б хлопцы без вестак у маскоўскім палоне. А так, вельмі балюча чытаць пра абмены і не бачыць там нашых людзей.
    Ну, а гэты знайшоў сваё ацечаства, хай за яго і атрымае па заслугах, як усе акупанты.
  • Аналитик
    17.06.2025
    У меня такое чувство, что по крайней мере из беларусов на войну на стороне России только пьяницы и бездельники, и те, у кого долги. За Украину идейные и те, кто верит в Европейскую Беларусь и демократию.

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць