Грамадства

МЗС Германіі не рэкамендуе наведваць Беларусь, а таксама насіць тут бел-чырвона-белае

МЗС Германіі не рэкамендуе наведваць Беларусь без неабходнасці, у турыстычных мэтах з-за высокай рызыкі інфікавання каранавірусам COVID-19.

На працягу трох тыдняў, з 3 кастрычніка, Інстытут Роберта Коха (Берлін), які вывучае інфекцыйныя захворванні і непераносныя хваробы, класіфікуе Беларусь як краіну з высокай рызыкай заражэння кавідам.

Высновамі інстытута кіруюцца МЗС, МУС і Міністэрства аховы здароўя Германіі, перадае БелаПАН.

«Беларусь вельмі пацярпела ад COVID-19. Назіраецца выразная тэндэнцыя росту інфекцыйнай актыўнасці; сістэма аховы здароўя адчувае ўсё большую нагрузку», — адзначаецца ў рэкамендацыях МЗС ФРГ падарожнікам.

Тых, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, заклікаюць пазбягаць месцаў правядзення дэманстрацый і збораў вялікіх груп людзей, насіць адзенне чырвона-белых колераў, якія лічацца «знакам апазіцыйнасці».

Падкрэсліваецца, што «каб пазбегнуць канфліктных сітуацый з сілавікамі тут патрабуецца адмысловая чуласць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ11

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

«Наперадзе — доўгі шлях». Гарналыжніца Ліндсі Вон перанесла тры аперацыі пасля падзення на Алімпіядзе, ёй трэба яшчэ мінімум дзве

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску1

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ11

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць