Грамадства

Больш як 500 відаў беларускай малочнай прадукцыі прайшлі сертыфікацыю ў Расіі.

Пра гэта паведаміў 23 ліпеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра ў час нарады прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі.

Усяго, як адзначыў Сямён Шапіра, беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы здалі ў лабараторыі Расспажыўнагляду 825 узораў прадукцыі.

Гаворачы ў цэлым аб малакапрадукцыі, міністр падкрэсліў, што яна мае высокія спажывецкія ўласцівасці. У 2009 годзе ў Беларусі плануецца атрымаць 6,3 млн.т малака, з якіх 2,5 млн.т будзе пастаўлена на ўнутраны рынак, 2,8 млн.т экспартавана ў Расію, яшчэ 1 млн.т — на рынкі трэціх краін.

Сямён Шапіра адзначыў, што кожны год растуць пастаўкі малочнай прадукцыі на знешнія рынкі. З пачатку гэтага года аб’ём продажаў перасягнуў $800 млн. Пры гэтым на Расію прыпадае 87 працэнтаў экспарту, краіны далёкага замежжа — 5 працэнтаў.

Як падкрэсліў прэзідэнт, найважнейшым пытаннем сёння з’яўляецца выхад на рынкі краін ЕС. Тым больш што еўрапейцы ў гэтым пытанні ідуць нам насустрач. Еўрасаюз не супраць таго, каб даць магчымасць беларускім прадпрыемствам сертыфікаваць сваю прадукцыю і тым самым канкурыраваць на роўных з еўрапейскімі вытворцамі, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць