Грамадства

Што робяць расійскія дэсантнікі каля беларуска-польскай мяжы? 

Сёння на палігоне «Гожскі», што ў Гродзенскай вобласці высадзіліся расійскія дэсантнікі. Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што «ў сувязі з нарошчваннем ваеннай дзейнасці каля дзяржаўнай мяжы Беларусі праводзіцца праверка аднаго з кампанентаў сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы». Што гэта за праверка?

Фота «Ваяр»

«На палігоне «Гожскі» здзяйсняецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанта ад ССА і паветрана-дэсантных войскаў РФ у складзе зводнай батальённай тактычнай групы. Пасля дэсантавання беларускія і расійскія дэсантнікі выканаюць захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне аб’ектаў і дыверсійна-выведвальных груп праціўніка», — адзначае Мінабароны.

Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін звяртае ўвагу на тое, што ў гэтым выпадку не выпадае ставіць пад сумнеў версію Мінабароны адносна знаходжання расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі — выглядае, на іх з’яўленне паўплывала абвастрэнне адносін з Расіяй і досвед нядаўняга «запрашэння» на мяжу расійскіх бамбардзіроўшчыкаў. 

Але, агулам, вучэнне з рускімі не выглядае экстраардынарнай з’явай на фоне паглыбленай кааперацыі ваенных структур. 

«У нас кожны год сумесныя вучэнні беларускага ССА з расійскімі паветрана-дэсантнымі сіламі. У некаторыя гады да 30 сумесных скачкоў у год — то ў нас, то ў Расіі. Пры гэтым адпрацоўка праводзіцца ў складзе адзіных падраздзяленняў, бо няма моўнага бар’ера. Нават на Паўночны полюс скакалі разам. Сэнс у тым, што ў нас няма такіх палігонаў, як у Расіі, у Беларусі нельга скокнуць з вялікай вышыні — краіна маленькая, няма як падняцца. Беларусы ездзяць таксама вучыцца ў Разань, знаёмяцца з новымі парашутамі і тэхнікай. Зрэшты, і Лукашэнка казаў, што цяпер будуць вучэнні за вучэннямі», — кажа Алесін. 

Пакуль не зразумела, хто ў гэтым выпадку выступіў ініцыятарам скачкоў — беларусы ці расіяне. Кулуарна вядома, што Расія даўно і паслядоўна настойвае на з’яўленні на мяжы Саюзнай дзяржавы сваіх пагранічнікаў, як і ў цэлым — на з’яўленні ў Беларусі сваіх войскаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць