Інтэрнэт і СМІ

Часопіс сатыры і гумару «Вожык» спыняе свой выхад

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» з наступнага 2022 года выдавацца не будзе. Пра гэта паведамілі «Радыё Рацыі» ў рэдакцыі часопіса. Выйдзе апошні нумар «Вожыка» ў снежні і ўсё. Часопіс нават не ўнесены ў падпісны каталог на наступны год.

Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну». Першыя 13 нумароў газеты-плаката з’явіліся напачатку ліпеня 1941 года ў Гомелі, бо Мінск ужо быў акупаваны гітлераўцамі. Са жніўня 1945 года часопіс «Вожык» выдаваўся па-беларуску ў Мінску.

Часопіс «Вожык» — гэта наша гісторыя літаратуры і мастацтва. У ім друкаваліся амаль усе пісьменнікі, пачынаючы ад Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пры «Вожыку» выдаваліся бібліятэчка, калектыўныя зборнікі сатыры і гумару, пераклады. З ім супрацоўнічалі мастакі Анатоль Волкаў, Сяргей Раманаў, Мікалай Гурло, Валянцін Ціхановіч, Рыгор Грамыка і дзясяткі іншых славутых беларускіх мастакоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць