Грамадства

Сталі вядомыя прозвішчы хлопцаў на «Тэсле», што ўключылі «Муры» каля Акрэсціна і трапілі ў ізалятар

Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя прозвішчы затрыманых хлопцаў, якіх арыштавалі за тое, што яны ўключылі песню «Муры» ў машыне пад сценамі Акрэсціна. За рулём машыны быў 33-гадовы Руслан Багданоўскі, прозвішча другога хлопца — Канавалаў.

Як распавядаюць былыя сукамернікі, хлопцы вырашылі падтрымаць арыштантаў, якія знаходзяцца на Акрэсціна па палітычных артыкулах, гучна ўключыўшы ў Tesla песню «Разбуры турмы муры».

Каля 14:30 яны пад’ехалі да ЦІПа, але прастаялі там нядоўга — адразу падбегла адміністрацыя і яны вымушаныя былі з’ехаць. Па словах сукамернікаў, праз дзве гадзіны іх ужо затрымалі.

Суд пакараў хлопцаў 15-сутачнымі арыштамі, але потым на іх зноў склалі пратаколы. Невядома, ці выйшлі Багданоўскі і Канавалаў на волю. 

Руслана разам з сябрам доўгі час трымалі ў розных карцарах у нечалавечых умовах. Дакладна вядома, што з 15 па 25 кастрычніка яны знаходзіліся ў карцары, але сукамернікі кажуць, што па другіх пратаколах іх таксама кінулі туды. У карцары за гэты час адразу знаходзіліся восем чалавек, і толькі ў адзін дзень іх было чацвёра. 

Як распавядае былы арыштант, у карцары памерам 1,8 на 3,5 метра, легчы могуць толькі шэсць чалавек. Пры гэтым звычайна там знаходзіліся адразу восем арыштантаў. Падлога ў карцары бятонная. Святло ўключанае заўсёды. Цёплыя рэчы арыштантам захоўваць забаронена, таму іх забірае адміністрацыя Акрэсціна. Са сродкаў гігіены — толькі туалетная папера і мыла. Час ад часу ў карцары забаранялася сядзець, таму некалькі разоў арыштантам прыходзілася стаяць увесь дзень. «Шмон» там праходзіць тройчы днём і тройчы ноччу.

Адна з жанчын, якая сядзела ў гэты час у сумна вядомай жаночай камеры №15, распавяла, што яны з астатнімі жанчынамі чулі «Муры» ў сваёй камеры на трэцім паверсе ЦІПа. Яны адразу кінулся да акенца з кратамі і пачалі плакаць ад радасці — думалі, што іх вызваляюць.

«Пасля званка мне прысніўся чорны пацук, які ўчапіўся ў руку». Экскурсаводка Аксана Манкевіч пра сваё затрыманне і адсідку ў той самай камеры №15

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць