Грамадства

Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі

У «Нашу Ніву» з усёй краіны прыходзяць сігналы аб тым, што па раніцах да беларусаў у хаты ўрываюцца сілавікі пры падтрымцы ўзброенага САХР. Пераварочваюць рэчы, залазяць у тэхніку, але гэты вобшук нічым не заканчваецца і не афармляецца належным чынам. Па выніку чалавеку даюць распісацца ў паперцы, што ён не будзе займацца «экстрэмізмам» або супрацоўнічаць з пэўнымі арганізацыямі. 

Фота ілюстрацыйнае

Так, вядома пра такія выпадкі сярод былых сяброў ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты, сярод назіральнікаў на выбарах 2020, сярод валанцёраў «Вясны», якіх прымушалі падпісаць паперы, што больш з гэтай арганізацыяй яны супрацоўнічаць не будуць. Што адбываецца? 

«Метадалогія ўзятая з тэорыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю»

«Да мяне далятае, што пастаўлена задача правесці вобшукі ў тых, хто быў назіральнікам, членаў ініцыятыўнай групы і гэтак далей, папалохаць, каб падумалі, ці варта актыўнічаць напярэдадні і падчас рэферэндуму, — тлумачыць нам былы супрацоўнік органаў. — Называецца «адпрацоўка»: прыходзяць, пераварочваюць, калі нічога не знаходзяць, то даюць падпісаць паперку».

«Па адным можна запалохваць і не кідаючы ў турму. Тады маштаб рэпрэсій як бы троху прыхаваны, гэта нагадвае тыя самыя «чорныя варанкі». Мэта — запалохванне. Метадалогія ўзятая з тэорыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю», — дадае іншы супрацоўнік органаў. 

Па словах нашых суразмоўцаў, да падзей 2020-га ГУБАЗіК гэтак жа «бамбіў» блатных — з эфектным затрыманнем, але без прававых наступстваў. Проста каб лішні раз папалохаць і адсправаздачыцца. А калі гэта была сходка, то яшчэ і каб перасварыць між сабой, маўляў, нехта здае.

«Хаця ў рэальнасці часцей за ўсё людзі проста былі на гукавым кантролі, — кажуць нашы суразмоўцы. — Крыміналітэт не звяртаўся да адвакатаў аб неправамернасці такіх дзеянняў. Бо пракуратура ўсё адно б не знайшла ніякіх парушэнняў, а перад вачыма стаяў досвед аўтарытэта Юрыя Палшкова, у якога «знайшлі» боепрыпасы». 

«Кіраўніцтва органаў бачыць ва ўсім грамадстве крымінальную структуру»

Між тым, як адзначаюць былыя сілавікі, крымінал лічыў за лепшае гуляць у гэтыя пастаноўкі, пазбягаючы рэальных тэрмінаў. 

«Сіла арганізаванай злачыннасці менавіта ў іерархіі. Блатных жа паважаюць ці баяцца не за набітыя на каленях зорачкі, а за ўменне стварыць іерархію, сфарміраваць «абшчак», дэлегаваць выкананне задач і знайсці людзей, гатовых іх выконваць, — тлумачыць нядаўні высокапастаўлены супрацоўнік МУС. — Задача праваахоўных органаў — інкарпаравацца ўнутр або не даць сфарміравацца такой структуры. 

Гледзячы на публічную рыторыку і крыміналізацыю ўсяго, што адбываецца ў краіне, любой дзейнасці — ад журналістыкі і адвакатуры да сушкі бялізны на балконе, — выглядае лагічным, што кіраўніцтва органаў бачыць ва ўсім грамадстве крымінальную структуру. І баіцца таго, што такая колькасць людзей нарэшце зможа структуравацца і арганізавацца іерархічна. А таму дзейнічае адпрацаванымі метадамі, і структуры дзейнічаюць тыя ж самыя — ГУБАЗіК і САХР».

Чаму менавіта САХР? Па словах нашых суразмоўцаў, яны працуюць больш якасна, чым АМАП. 

«Каб зайсці на вобшук, працэдура ж звычайна такая: для выкліку спецпадраздзялення аператыўнік павінен звярнуцца да кіраўніка гэтага падраздзялення ці да дзяжурнай службы, падрыхтаваўшы дакументы, — працягваюць нашы суразмоўцы. — Хоць на запыт групы і павінны рыхтавацца адпаведныя дакументы, на практыцы ўсё робіцца па званку і толькі пасля закрываецца дакументамі.

Такі парадак прасцей за ўсё рэалізаваць менавіта з САХР, там дзе начальства часам заплюшчвае вочы на фармальнасці, а супрацоўнікі працуюць «якасна». АМАП жа ніколі не любілі прыцягваць праз нізкі ўзровень падрыхтоўкі».

«Большасць проста выконвае работу ў сілу таго, што не мае добрай адукацыі і шмат думаць не навучана»

Канечне, у такой сітуацыі ўзнікае пытанне, а як байцы САХР самі жывуць з тым, што ім даводзіцца рабіць? 

«Большасць проста выконвае работу ў сілу таго, што не мае добрай адукацыі і шмат думаць не навучана. Гэта іх работа, абставіны і дэталі іх не цікавяць, — лічыць былы сілавік. —

Але частка так ці іначай разумее, чым займаецца, аднак заробак і кватэра, разам з адсутнасцю іншых перспектыў, звужаюць прастору для манеўру і не дазваляюць выказвацца ці баставаць адкрыта.

Вядома, у курылках і дома за сталом яны абураюцца і падколваюць самі сябе за сваю «важную работу», успамінаючы, як клалі тварам у падлогу праграмістаў, дактароў і менеджараў.

Афіцэры, якія сканчвалі ўніверсітэт і перыядычна сустракаюцца групамі выпускнікоў, чуюць шмат займальных пытанняў адносна сваёй работы ад тых, хто знайшоў рашучасць і сумленне звольніцца з органаў. Такія выпадкі мне вядомыя». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць