Каля 7 тысяч мігрантаў да гэтага часу знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, яшчэ каля 3 тысяч ужо адпраўленыя назад у Сірыю і Ірак, заявіў прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.

Жарын таксама адзначыў, што ў цяперашні час назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пранікнення мігрантаў у Польшчу, «аднак з гэтага не варта рабіць паспешных высноў аб заканчэнні крызісу».
Паводле яго ацэнкі, варта чакаць «вяртання да тактыкі адпраўкі невялікіх груп» для пошуку недастаткова добра абсталяваных месцаў на мяжы, што палегчыць яе незаконнае перасячэнне.
Каментары