Эканоміка

Куды можна злятаць на святы з Мінска і колькі гэта будзе каштаваць? Глядзім варыянты

Часцей за ўсё пры набыцці авіябілетаў дзейнічае прынцып «чым раней, тым лепш», але далёка не ўсе так робяць. Зразумела, навагоднія вакацыі — не самы танны час для падарожжаў, але, нягледзячы на гэта, некаторыя беларусы думаюць аб тым, каб сустрэць Новы год за мяжой. «Наша Ніва» параўнала кошты на білеты па «навагоднім» тарыфе. Мы зрабілі падборку тых краін, куды спакойна можна вылецець з Мінска.

Фота: прэс-служба Belavia

ААЭ

Пералёт у Дубай з Мінска, напрыклад, 24 снежня туды і 30 снежня назад абыдзецца ў 1067 рублёў. Калі браць білеты пасля Новага года, вылятаць 2 студзеня, а вяртацца 7-га, то за ўсё атрымаецца 1167 рублёў.

Для ўезду замежных грамадзян у Дубай і іншыя паўночныя эміраты неабходны адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19. Сертыфікат аб вакцынацыі не будзе падставай для ўезду.

Турцыя

Нятанным курортам на навагоднія святы стане Стамбул. Паляцець туды 24 снежня, а вярнуцца 30-га «заважыць» 1025 рублёў. Такі ж варыянт з вылетам 2-га і вяртаннем 7-га абыдзецца ў 805 рублёў.

Ляцець у Турцыю можна з сертыфікатам аб вакцынацыі Sputnik V, а вось вакцына Sputnik Lite не прымаецца. Пасажыры, якія не рабілі прышчэпку, павінны паказаць адмоўны вынік тэста ПЛР.

Грузія

Цэны на авіябілеты ў Тбілісі прыкметна даражэюць да навагодніх свят. Калі планаваць паездку з 24 па 30 снежня, то квіткі абыдуцца ў 942 рублі. Калі ж вылятаць 3 студзеня, а вяртацца 6-га, то падарожжа да Тбілісі будзе каштаваць 1254 рублі.

Вылецець у Кутаісі 22 снежня, а вярнуцца 29-га можна за 486 рублёў. Такая ж паездка ў прамежак з 5 па 9 студзеня абыдзецца ў 1027 рублёў.

У Грузію будуць пускаць усіх замежнікаў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі любой кавід-вакцынай, акрамя Sputnik Lite. Для грамадзян, якія не маюць прышчэпкі, патрэбны адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19.

Узбекістан

Білеты ў Ташкент з вылетам 24-га снежня і вяртаннем 29-га можна набыць за 853 рублі ў два бакі. З 4 па 8 студзеня прамы рэйс будзе каштаваць такіх жа самых грошай.

Сертыфікат аб вакцынацыі на цяперашні момант не будзе дастатковай умовай для ўезду ва Узбекістан. Усе замежнікі, старэйшыя за 2 гады, павінны паказаць адмоўны ПЛР-тэст на каранавірус.

Расія

Падобна, што самыя танныя авіябілеты будуць у навагоднія святы да Масквы. Падарожжа з вылетам 24 і вяртаннем 29 снежня абыдзецца ў 479 рублёў за квіткі туды-назад. Калі ж вылятаць 2 і вяртацца 6 студзеня, то 295 рублёў.

Да Санкт-Пецярбурга можна будзе дабрацца за 596 рублёў (у прамежак 24-28 снежня), а калі адпраўляцца 3 студзеня і вяртацца 7-га, то давядзецца патраціць 306 рублёў у два бакі.

Білеты па маршруце «Мінск — Краснадар» у перыяд з 24 па 29 снежня будуць каштаваць 582 рублі ў два бакі. У пачатку студзеня — 554 рублі ў два бакі.

Сертыфікат аб вакцынацыі не будзе падставай для ўезду ў Расію. Трэба будзе паказаць адмоўны вынік ПЛР-тэста на COVID-19. Але не проста паказаць, а загрузіць у дадатак «Падарожнічаю без COVID-19».

Арменія

Прамы рэйс да Ерэвана, калі ляцець 24 снежня туды, а 30 назад, абыдзецца ў 547 рублёў. Такі самы кошт будзе і ў студзені.

У Арменіі адобраны ўсе вакцыны, якія зарэгістраваныя ў Беларусі. Вакцынаваныя прышчэпкай Sputnik Lite могуць прад’явіць сертыфікат толькі з тэрмінам 28 дзён пасля прышчэпкі.

Казахстан

Білеты да Нур-Султана (туды 24-га, а назад 29-га снежня) «заважаць» 1372 рублі. У студзені (вылет 2-га, вяртанне 7-га) цана ўпадзе да 868 рублёў.

У пасажыраў павінен быць адмоўны вынік ПЛР-тэста на COVID-19, выдадзены не пазней, чым за 3 дні да прыбыцця. Гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія вакцынаваліся адной з зарэгістраваных вакцын у Беларусі.

Чаму так дорага?

«Кошт на авіябілеты на перыяд зімовых святаў не змяніўся і фарміруецца па стандартных алгарытмах, — каментуюць «Нашай Ніве» дыяпазон цэн у «Белавія». — Па кожным кірунку ў авіякампаніі апублікаваная тарыфная сетка — тарыфы размеркаваны па брэндах.

Даступнасць месцаў у тым ці іншым тарыфным брэндзе залежыць ад дынамікі загрузкі рэйсаў і колькасці вольных месцаў. Такім чынам, на рэйсах з высокай загрузкай кошт білетаў будзе вышэйшым за тыя, дзе загрузка невысокая. Таму пры выбары білета можна заўважыць, што на адным і тым жа напрамку, але ў розныя даты, цана на білеты адрозніваецца.

Улічваючы высокі попыт на рэйсы ў пераднавагодні перыяд, выйгралі тыя пасажыры, якія набылі авіябілеты загадзя. У перыяды падвышанага попыту гэтая заканамернасць спрацоўвае практычна заўсёды».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа52

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа52

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць