Эканоміка

МВФ параіў Беларусі скараціць выдаткі на фоне санкцый

Паводле прагнозу МВФ, рост беларускай эканомікі ў 2022 годзе замарудзіцца да 0,5 працэнта, у тым ліку пад уплывам заходніх санкцый.

Заходнія санкцыі падрываюць эканоміку Беларусі і абмяжоўваюць яе фінансавыя магчымасці. Пра гэта паведаміў Міжнародны валютны фонд (МВФ) у панядзелак, парэкамендаваўшы Мінску зрэзаць бюджэтныя выдаткі для скарачэння запазычанняў у замежнай валюце, піша Deutsche Welle.

«Хоць улады могуць працягваць пазычаць сродкі на іншых рынках, ва ўстановах і краінах, далейшае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту ў 2023 годзе паменшыла б неабходнасць у выпуску новых даўгавых абавязацельстваў, — гаворыцца ў заяве МВФ па выніках кансультацый з беларускімі ўладамі.

Згодна з прагнозам экспертаў МВФ, эканоміка Беларусі вырасце прыкладна на 2 працэнты па выніках гэтага года, пры гэтым інфляцыя складзе каля 10 працэнтаў з прычыны абясцэньвання валюты і павышэння сусветных цэн на сыравінныя тавары.

У 2022 годзе рост ВУП краіны, як чакаецца, складзе толькі 0,5 працэнта, бо эканамічную актыўнасць «стрымліваюць наступствы пандэміі COVID-19, абмежаваная прастору для стымулаў і ўплыў знешніх санкцый».

«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць