Кіраўнік РРБ-банка Віталь Дранкевіч не прайшоў атэстацыю Нацбанка
Дранкевіч, паводле паведамлення тэлеграм-канала «Эканоміка па-беларуску», прызнаны «не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія прад'яўляюцца да пасады кіраўніка банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі».
«Неадпаведнасць кваліфікацыі і патрабаванням» не замінала 39‑гадоваму Дранкевічу ўзначальваць банк амаль 6 гадоў, з сакавіка 2016 года.

Ён мае 3 вышэйшыя адукацыі: юрыдычную, эканамічную і міжнародную (Executive Master of Business Administration), каля 20 гадоў агульнага стажу працы ў банкаўскай сферы. Быў неаднаразова ўганараваны як дзяржаўнымі ўзнагародамі, так і міжнароднымі бізнэс-прэміямі. У РРБ-банку працаваў з 2012 года.
Вясной і восенню гэтага года не прайшлі таксама атэстацыю Нацбанка трое топ-менеджараў «Альфабанка».
Чаму Нацбанк не атэстоўвае топ-менеджараў «Альфа-банка»? Тлумачаць крыніцы
Цяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары