Улада

Калоны тэхнікі ў Слуцку і Калодзішчах: рыхтуюцца наступаць на Украіну? Аналізуем фота і відэа з вайскоўцамі

Беларускі інтэрнэт панікуе з нагоды з'яўлення фотаздымкаў з рэгіёнаў. «У Слуцку вайскоўцы перасоўваліся па цэнтральных вуліцах горада. Таксама тэхніку бачылі ў Гомелі, Навабеліцкім раёне, каля вёскі Зябраўка», — пішуць многія паблікі і тэлеграм-каналы. Вайсковую тэхніку таксама заўважылі і пад Мінскам. Што адбываецца?

Гэтая інфармацыя з'яўляецца на фоне папярэджанняў Захаду аб магчымым канфлікце Расіі і Украіны, папярэдніх заяваў Лукашэнкі, што ў такім выпадку «Беларусь у баку не застанецца», а таксама анансаваных беларуска-расійскіх вучэнняў. 

У каментарыях разважаюць пра тое, ці не пачала Расія перакідваць войскі і ў Беларусь, ці не пачалі і мы збіраць войскі ля мяжы з Украінай. 

«Наша Ніва» паказала фота, што напалохалі карыстальнікаў, ваеннаму эксперту. Вось што ён кажа. 

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам»

«На тэхніцы чырвона-зялёныя сцягі, што ўказвае на прыналежнасць, — кажа эксперт. — Можна было б дапусціць, што для расіян не ўяўляе праблемы перамаляваць сімволіку, але расійскія ваенныя такой тэхнікі ўжо не выкарыстоўваюць, гэта беларусы.

Тэхніка інжынерная, шмат экскаватараў. Магчыма, што будуць будаваць нешта ў мірных мэтах. Бо ў нас ёсць такая практыка: маўляў, салдатам усё адно трэба вучыцца гэта рабіць, а калі ў некім раёне трэба нешта пабудаваць, вырыць — мэты як бы супадаюць, вось і сумяшчаюць. 

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам»

Іншая праекцыя: у нас на поўдні краіны мала што абсталявана, з улікам сённяшняй заявы пра вучэнні з рускімі, ясны кірунак вучэнняў. Імаверна, пачынаюць рыхтавацца і абсталёўваць. 

Таксама дапускаю, што гэтая тэхніка для таго, каб падрыхтаваць камандны пункт Паўднёвага аператыўнага кіравання, якое створанае адносна нядаўна і толькі на паперы, у адрозненне ад двух іншых. Адбылося гэта пасля таго, як Украіна перастала быць адназначным сябрам. На фоне сітуацыі ў рэгіёне лунаюць думкі, каб размясціць на поўдні нешта рэальнае».

Але разам з гэтым паведамляецца пра зусім іншыя войскі, якія едуць эшалонамі з вагонамі «РЖД» — расійскай чыгункі. Адзін з такіх эшалонаў нібыта знялі ў Калодзішчах. 

Фота: тэлеграм-канал «МотолькоПомоги»

«На гэтым відэа шмат КАМАЗаў — а гэта ўжо асноўная колавая база расійскага войска. У КУНГах (кузаў універсальны нармальнага габарыту) жа можа быць што заўгодна — ад рамонтнай майстэрні да выведвальнай апаратуры. І таксама засмучае вагон «РЖД», — кажа ваенны.

Звычайна, у залежнасці ад радоў войскаў, прыбыццё рускіх да вучэнняў пачыналася за два тыдні і ажно да актыўнай фазы. 

Таму гэтыя эшалоны дзіўна глядзяцца на фоне сённяшняй заявы Лукашэнкі, што вучэнні будуць у лютым без канкрэтнай даты.

«Дакладную дату вызначайце, паведамляйце, каб нас не абвінавачвалі, што мы тут войскі сцягнулі», — сказаў ён. А калі рускія ўжо паехалі, значыць што вагоны былі пагружаны да таго, як ён сказаў пра вучэнні, і дата ўжо вызначаная ў межах пары тыдняў, — лічыць ваенны. — Традыцыйна ў нас вучэнні праводзяцца ў першай палове лютага, проста ў гэты раз будзе большы, чым звычайна, маштаб.

Гэта такі тыпавы план падрыхтоўкі ўзброеных сілаў, ён не мяняецца ад года ў год. У верасні таксама вучэнні. І ў заходнікаў, у прынцыпе, таксама — большая доля вучэнняў, якімі тут спрабуюць палохаць народ, праходзяць штогод у адзін і той жа час, з падводам войскаў».

Чытайце таксама: Лукашэнка: Ля межаў Беларусі ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту Украіны

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць