Спорт

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе з-за каранавіруса датэрмінова развіталася з марамі пра чэмпіянат свету

Напярэдадні вылету ў Японію на матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету стала вядома, што каранавірусам заразілася «значная частка» баскетбалістак і прадстаўнікоў трэнерскага штабу.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола, некаторыя зборніцы былі кантактамі першага ўзроўню, а непасрэдна ў аэрапорце «выявіліся сімптомы яшчэ ў некаторых гульцоў».

У выніку Беларуская федэрацыя баскетбола прыняла «няпростае рашэнне» — адмовіцца ад палёту ў Осаку ўвогуле «з мэтай прадухілення пагрозы здароўю астатніх членаў каманды». Хоць сумнеўна, што і так для гульні хапіла б баскетбалістак. Ды і антыкавідныя правілы ў Японіі строгія.

Цяпер зборнай застаецца толькі рыхтавацца да матчаў кваліфікацыі Еўрабаскета-2022, якія з'яўляюцца адборам на Алімпіяду 2024 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў6

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае новая банкнота 200 рублёў1

Ціханоўская і Зяленскі правялі ў Кіеве перамовы за закрытымі дзвярыма1

Першая энцыкліка папы Льва XIV: ШІ не павінен стаць Вавілонскай вежай8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве24

Зяленскі ў прысутнасці Ціханоўскай патроліў Лукашэнку ВІДЭА6

Амерыканская баскетбалістка Доніка Косбі пакінула мінскі клуб пасля агляду на мяжы і допыту4

Калеснікава: Я ніколі не кажу пра ваенныя санкцыі. Але існуе спартыўны трэк, памежныя пытанні, медыцына — усё што заўгодна65

Лукашэнка заклікаў Малдову «не рэзаць пупавіну» і не губляць ранейшых партнёраў10

Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у інстаграме20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў6

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць