Грамадства

Беларускі арнамент і партрэт Быкава. Бізнэс-цэнтр з незвычайным дызайнам адкрыўся ў Баранавічах ФОТЫ

Інтэр'ер гістарычнага будынка побач са Старым паркам, які апошнія гады займала мясцовая тэлекампанія, атрымаў новае жыццё, піша Intex-press.by.

Звонку стары будынак на Камсамольскай, у якім на працягу многіх гадоў размяшчалася Баранавіцкая тэлекампанія, выглядае звыкла. Але ўнутры ён змяніўся да непазнавальнасці: хол сустракае яркімі элементамі беларускага нацыянальнага арнамента на сценах, паверхам вышэй размясціліся вялікія пано з партрэтамі класікаў беларускай літаратуры — Васіля Быкава, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Элізы Ажэшкі.

Ідэя пераплесці беларускую класіку з сучасным дызайнам у інтэр'еры прыйшла ўладальніку баранавіцкага бізнэс-інкубатара Руслану Асадулаеву, які арандаваў гэты будынак пад свой новы навучальны бізнес-праект.

«Дзіўна, што ў нас ніхто не афармляе інтэр'еры ў падобным стылі, бо нам ёсць чым ганарыцца! Асноўнай задачай было сумясціць сучаснасць і багатае мінулае нацыянальнай беларускай культуры, — распавядае дырэктар бізнэс-цэнтра. — Мы ўзгаднілі праект і стварылі гэты інтэр'ер разам з дызайнерам. Па-мойму, у нас атрымалася!»

У абноўленым памяшканні, па словах Руслана Асадулаева, размешчаныя навучальныя класы, у якіх будуць праходзіць розныя майстар-класы для будучых прадпрымальнікаў горада.

Гістарычны будынак на вуліцы Камсамольскай быў пабудаваны ў 1938 годзе, у ім размяшчалася Баранавіцкая радыёстанцыя. Архітэктар праекта — варшаўскі спецыяліст Тадэвуш Лобас. Гэта ўнікальны для горада будынак у стылі функцыяналізму. Пасля вайны абсталяванне радыёстанцыі было перададзенае ў Варшаву для ўзнаўлення радыёвяшчання.

Да пачатку 1990-х у гэтым будынку размяшчалася радыёстанцыя пастаноўкі перашкод — «глушылка» заходніх радыёперадач, а пасля распаду СССР — тэлекампанія «Intex».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя44

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом17

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць