Такім чынам, Аунг Сан Су Чжы не зможа ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, якім ваенная хунта плануе надаць адценне дэмакратычнасці.
Лідэр апазіцыі М'янмы, нобелеўскі лаўрэат Аунг Сан Су Чжы асуджана на тры гады зняволення. Такую пастанову вынес сёння, 11 жніўня, суд М'янмы.
Супраць Аун Сан Су Чжы была заведзена крымінальная справа пасля таго, як у траўні гэтага году яе дом тайна наведаў амерыканскі грамадзянін Дон Етоў. Каб дабрацца да дома лідэркі апазіцыі, амерыканцу давялося пераплыць возера. Але мэты такога візіту засталіся невядомымі.
Аун Сан Су Чжы знаходзіцца пад хатнім арыштам, з невялікімі перапынкамі, з 1990 г. Пасля таго, як яе партыя перамагла на агульных выбарах, але так і не была дапушчана да ўлады ваеннай хунтай. Тэрмін утрымання лідэра апазіцыі пад арыштам фармальна сканчаўся пры канцы траўня 2009 г.
Эксперты выказвалі меркаванне, што крымінальная справа супраць Аун Сан Су Чжы была спецыяльна сфабрыкавана, каб не дапусціць гэтую мужную жанчыну да прэзідэнцкіх выбараў 2010 году, якім генералы хочуць надаць адценне легітымнасці..
Каментары