Усяго патроху

Прыхільнікі забароны доследаў над жывёламі разгромна прайгралі рэферэндум у Швейцарыі

Сёння ў Швейцарыі адбыўся агульнанацыянальны рэферэндум, на які было вынесена пытанне забароны доследаў над жывёламі. Супраць гэтай ініцыятывы выказаліся 79,1% грамадзян, сведчыць вынікі галасавання, апублікаваныя на сайце швейцарскай тэлекампаніі Эр-тэ-эс, якая ў анлайн-рэжыме вяла падлік галасоў.

Фота: BrunoWeltmann / depositphotos.com

Зааабаронцы прапаноўвалі забараніць не толькі самі доследы над «братамі меншымі» ў самой Швейцарыі, але і ўвоз у краіну прадукцыі, вырабленай пры дапамозе такіх эксперыментаў, з іншых краін.

Рэферэндум быў ініцыяваны групай грамадзян з кантона Санкт-Галах, якую падтрымалі каля 80 арганізацый. Аднак урад і парламент Швейцарыі заклікалі прагаласаваць супраць гэтай ініцыятывы.

Негатыўнае стаўленне да яе выказалі таксама навуковыя колы. Яны выказалі асцярогу, што

ў выпадку ўвядзення забароны на доследы над жывёламі цяжка будзе распрацоўваць новыя медыцынскія прэпараты, а шэраг патрэбных людзям лекаў нельга будзе завезці ў Швейцарыю.

«Варта шкадавання тое, што Швейцарыя не стала першай дзяржавай, якая забараніла эксперыменты над жывёламі, - заявіў, каментуючы вынікі галасавання, сустаршыня камітэта, які ініцыяваў рэферэндум, Рэната Верндлі. — Не разумею, чаму людзі не праявілі больш спагады ў адносінах да жывёл, якія працягваюць пакутаваць», — рэзюмаваў ён.

Акрамя гэтага пытання, на рэферэндуме было яшчэ і тры іншых, і на два з іх былі таксама атрыманыя адмоўныя адказы. Так, швейцарцы адхілілі закон, які прадугледжвае пашырэнне фінансавай дапамогі СМІ з боку дзяржавы, а таксама адкінулі папраўкі ў заканадаўства, скіраваныя на змяншэнне падатковай нагрузкі на буйныя кампаніі з дапамогай адмены эмісійнага падатку.

Толькі ініцыятыва аб забароне рэкламы тытуню ў мэтах абароны дзяцей і моладзі атрымала адабрэнне. Яе падтрымалі 56,6% грамадзян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць