Грамадства

Малако за шкоднасць можна будзе забраць грашыма. Міністр працы распавяла пра змены ў Працоўны кодэкс

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у эфіры СТБ расказала аб змяненнях у Працоўны кодэкс Беларусі.

Касцевіч пералічыла нормы Працоўнага кодэкса, у якія ў бліжэйшы час будуць унесеныя змяненні. Найперш, гэта дыстанцыйная праца.

«З боку наймальнікаў ёсць патрэбнасць зрабіць такі камбінаваны від працы, калі можна спалучаць дыстанцыйную работу і работу ў офісе. Гэта вельмі запатрабавана, таму гэтая норма ўнесеная ў новы праект Працоўнага кодэкса», — падзялілася Ірына Касцевіч.

Яшчэ адна змена тычыцца шматдзетных сямей і сямей, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Яны раз на тыдзень маюць права ўзяць адзін свабодны ад работы дзень, які аплачваецца ў памеры сярэдняга заработку. «Мы ўстанаўліваем права выбару — або адзін свабодны ад работы дзень, які аплачваецца, раз на тыдзень, або кожны працоўны дзень будзе скарочаны на адну гадзіну», — сказала Касцевіч.

Акрамя таго, змяненні закрануць работу ў асаблівых умовах працы. «Сёння прадастаўляецца малако як кампенсацыя для аздараўлення чалавека. Мы пачулі наймальнікаў і работнікаў, што не кожнаму падыходзіць малако. Таму гэтую норму зробім больш гнуткай — малако заменім грашовай выплатай, але гэта будзе выключна па заяве работніка», — сказала яна.

Яшчэ адно новаўвядзенне тычыцца аплатнага выхаднога дня для праходжання дыспансерызацыі.

«З рознай перыядычнасцю ў залежнасці ад узросту чалавека будуць устанаўлівацца нормы праходжання дыспансерызацыі. Калі чалавек прымае рашэнне прайсці дыспансерызацыю, то наймальнік абавязаны прадаставіць яму свабодны ад работы дзень. І гэты дзень будзе аплачвацца. Гэтае права будзе давацца па заяве супрацоўніка, якая павінна быць узгодненая з наймальнікам. Таксама чалавек павінен будзе прадставіць дакумент аб тым, што ён прайшоў дыспансерызацыю», — распавяла Касцевіч.

Запрацаваць навацыі могуць у 2023 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць