Грамадства

У Мінску затрымлівалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі». Прычына — «прафілактыка» перад рэферэндумам

14 лютага каля 11-й гадзіны раніцы ў Мінску затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова і Маю Навумаву, паведамляе «Вясна».

Актывістаў адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе спачатку правялі гутарку, а пасля з 12-й да 17:30 замкнулі ў камеры. Пасля таго і Кулакова, і Навумаву адпусцілі. 

Падчас гутаркі міліцыянт паведаміў актывістам, што іх затрыманне звязанае з будучым рэферэндумам.

Такія «прафілактычныя» затрыманні апазіцыйных актывістаў перад значнымі падзеямі ў Беларусі практыкуюцца ўжо не першы год.

Сёння такая самая гісторыя здарылася з мінчуком Яўгенам Батурам, якога а 10-й гадзіне затрымалі, а пасля выпусцілі: 

«Я пакуль не разумею, што гэта, але Жэня толькі што прыйшоў дамоў. Без шнуркоў і ўсіх завязак. Праседзеў у РУУСе 6,5 гадзін», — напісала пад вечар ягоная жонка, журналістка Дзіяна Серадзюк.

Чытайце таксама:

У Мінску затрыманы грамадскі актывіст Яўген Батура

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць