Спорт

Беларускія біятланісткі вяртаюцца з Алімпіяды без медалёў

На Алімпіядзе прайшоў мас-старт у жанчын: 12,5 кіламетра з чатырма агнявымі рубяжамі. Беларускі — Дзінара Алімбекава і Ганна Сола — да медалёў сёння таксама не дабраліся.

Алімбекава і Сола выступілі не надта ўдала, зрабіўшы шмат промахаў на стральбе (6 і 8 адпаведна).

У выніку Ганна — 10-я (адставанне ад пераможцы 1 хвіліна 39,2 секунды), а Дзінара Алімбекава — 12-я (адставанне 2 хвіліны 1,2 секунды). 

Гонку выйграла францужанка Жусцін Брэйза-Бушэ з вынікам 40 хвілін 18 секундаў. Другое месца ў Цірыл Экхаф (Нарвегія, +15,3 секунды). Бронзу ўзяла нарвежка Марта Олсбю-Ройсэланд (+34,9).

Такім чынам на Алімпіядзе ў Пекіне беларускія жанчыны не заваявалі ніводнага медаля. Найлепшае дасягненне было ў Ганны Солы ў гонцы пераследу (4-е месца), а Дзінара Алімбекава была пятай у індывідуальнай гонцы. 

А 12-й пачнецца мас-старт у мужчын. З беларусаў там возьме ўдзел Антон Смольскі, які заваяваў срэбра ў індывідуальнай гонцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць