Свет

Шайгу: Армія Расіі працягне спецаперацыю ва Украіне да дасягнення пастаўленых мэтаў

Абарона Расіі ад ваеннай пагрозы з боку Захаду з'яўляецца галоўнай задачай «спецыяльнай аперацыі ва Украіне», заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

«Групоўка Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі працягне правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі да дасягнення пастаўленых мэтаў, — сказаў Шайгу. — Галоўнае для нас — абараніць Расійскую Федэрацыю ад ваеннай пагрозы, створанай краінамі Захаду, якія спрабуюць выкарыстоўваць украінскі народ у барацьбе супраць нашай краіны».

Ён абвінаваціў Кіеў у тым, што ўкраінская армія выкарыстоўвае «мірных грамадзян у якасці жывога шчыта», размяшчаючы рэактыўныя сістэмы залпавага агню, прылады і буйнакаліберныя мінамёты ў дварах жылых дамоў, паблізу школ і дзіцячых садоў.

Ён таксама запэўніў, што расійскі бок наносіць ўдары «толькі па ваенных аб'ектах і выключна высокадакладнай зброяй».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць