«Наша Ніва» шукае рэпарцёраў для працы на поўную стаўку (менавіта па поўную).
Умовы: добрая беларуская мова, пражыванне не ў Беларусі (не можам рызыкаваць бяспекай людзей)
Патрабаванні: уменне шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю (не блытайце рэпарцёрства з публіцыстыкай), камунікабельнасць, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, жывасць мыслення, любоў да беларушчыны, гатоўнасць працаваць без лімітаў часу.
Досвед працы не абавязковы, але перавага будзе аддавацца кандыдатам з досведам. Калі вы ніколі не працавалі ў СМІ, шанцаў у вас менш, але, калі ў вас будуць пераканаўчыя аргументы на сваю карысць, будзем разглядаць.
Просьба не турбаваць праз ТГ-бот дадатковымі пытаннямі (мы загружаныя працай), а проста высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected]. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.
Каментары