Грамадства

Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва Украіне

Учора мы паведамлялі пра прэцэдэнт канфіскацыі адразу 25 беларускіх фур украінскім бокам у рамках, свайго роду, ваеннай кантрыбуцыі — перасадзілі за стырно ўкраінскіх кіроўцаў, беларускія машыны адправіліся выконваць задачы ў інтарэсах украінскага войска. Але тое толькі вяршыня шырэйшай праблемы. 

Чытайце таксама: Па законах ваеннага часу: украінцы канфіскавалі 25 беларускіх фур пры спробе выезду з краіны

Як нам становіцца вядома цяпер, у рэальнасці на ваенныя патрэбы канфіскавана нашмат больш тэхнікі разам з грузамі. 

Упершыню масавыя канфіскацыі беларускіх фур пачаліся ў суботу, 5 сакавіка: у Ковелі ўкраінцы затрымалі 21 фуру, затым у Чопе 32 фуры. Ужо потым 25 у Ягодзіне, а таксама былі іншыя адзінкавыя выпадкі ў іншых месцах.

Агулам называецца лічба да 130 канфіскаваных машын. 

Што адбываецца з грузам? Калі груз належыць еўрапейскім кампаніям, то ўласнікам прапануецца забраць яго іншым транспартам. 

Ацэначна, каля 300 беларускіх дальнабояў паспелі выехаць з Украіны разам з грузам у першыя дні канфлікту. 

«Некалькі соцень машын выехала праз Выступавічы-Новую Рудню. Яны выехалі самі, на тэхніцы, тады яшчэ пускалі», — кажа лагіст. 

Але яшчэ з сотню чалавек застаецца ва Украіне. Цяпер кампаніі, напляваўшы на грузы, спрабуюць выратаваць гэтых людзей. 

«Цяпер галоўная задача і нашай, і іншых кампаній, якія страцілі тэхніку і грузы, — гэта вывезці з Украіны кіроўцаў. Яны засталіся там без машын, з канфіскаванымі тэлефонамі, з нерабочымі банкаўскімі картамі, са снарадамі над галавой», — кажа «Нашай Ніве» менеджар адной з буйных лагістычных кампаній. 

Беларускія дальнабойшчыкі, якіх вайна заспела ва Украіне, абменьваюцца паведамленнямі ў закрытай суполцы ў вайберы. 

Большасць з іх перачэкваюць страшныя часы так: аб’ядноўваюцца групкамі па месцы знаходжання ва Украіне, спрабуюць дапамагчы адзін аднаму. 

Гарады і месцы, дзе яны хаваюцца, невядомыя, людзі баяцца называць свае лакацыі, бо цяпер час такі, што адным словам не таму чалавеку можна наклікаць на свой груз марадзёраў, і ніхто табе нічым не дапаможа.

«Не можам выехаць, бо літаральна снарады лётаюць над галавой. З машын знялі нумары, хаваемся, чакаем, пакуль стане паспакайней», — кажа нам адзін з такіх дальнабойшчыкаў. 

«Служыў у войску 20 год, не бачыў вайны, а тут змяніў работу, выехаў — убачыў. Проста перад машынай снарад падаў», — кажа іншы. 

Тым часам, застаюцца неяснымі перспектывы двух страшна параненых беларускіх дальнабойшчыкаў, якія атрымалі апёкі ў выніку расійскага ўдара з тэрыторыі Беларусі па Карасцене ў Жытомірскай вобласці. 

Ва Украіне, імаверна, загінулі два беларускія дальнабойнікі. Бамбілі з самалётаў, што прыляцелі з Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць