Грамадства

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікаў замарозіць усе актывы Расіі

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў да новых санкцый у дачыненні да Расіі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў урадаў Люблінскага трыкутніка, якая адбылася ў Варшаве, піша Reform. by.

Матэвуш Маравецкі. Фота: Agencja.pl.

Прэм'еры Літвы і Польшчы Інгрыда Шыманіце ды Матэвуш Маравецкі прысутнічалі вочна, кіраўнік украінскага ўрада Дзяніс Шмыгаль далучыўся да іх па відэасувязі.

«Заклікаем адсюль, з Варшавы, з каралеўскага замка ў Варшаве, пасля сустрэчы нашага Люблінскага трохкутніка: замарозьце актывы расійскай дзяржавы цалкам, канфіскуйце гэтыя актывы, замарозьце актывы расійскіх алігархаў, вялікіх і малых, бізнэсоўцаў, палітыкаў і іншых. Хай яны служаць тым нявінным людзям, на якіх напалі, хай яны служаць аднаўленню», — сказаў Маравецкі.

Паводле яго слоў, дзеянні павінны быць эфектыўнымі, каб наносіць шкоду ваеннай машыне РФ. Ён адзначыў, што Еўропа ўжо прызнала памылкай ранейшую палітыку ў адносінах з Расіяй.

Польскі прэм'ер заявіў, што яго краіна знаходзіцца ў авангардзе барацьбы за незалежнасць Украіны, аказваючы гуманітарную дапамогу і заклікаючы ЕС да адзінства.

Маравецкі дадаў, што ідзе праца над чацвёртым пакетам санкцыі. Абмежавальныя меры будуць уводзіцца, пакуль апошні расійскі салдат не пакіне ўкраінскай зямлі.

Ён выказаўся за стварэнне для Украіны працэдуры, якая забяспечыць выразныя еўрапейскія перспектывы. На думку Маравецкага, на аднаўленне краіны павінны быць накіраваныя сродкі, замарожаныя і канфіскаваныя ў Расіі.

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць