У Пентагоне прайшоў чарговы, як звычайна, ананімны брыфінг аб ходзе вайны ва Украіне. Галоўнае са сказанага там перадае Бі-бі-сі.

Фота: Aris Messinis / AFP
- Удар па палігоне Явараў ля польскай мяжы 13 сакавіка не паўплываў на пастаўкі зброі і баявой тэхнікі Украіне. Ніякіх амерыканцаў, ні вайскоўцаў, ні цывільных, там не было.
- Расійскае наступленне забуксавала амаль па ўсіх напрамках. У некалькіх выпадках расійскія войскі спыніліся свядома для перагрупавання, але ў большасці выпадкаў гэта вынік супраціву ўкраінцаў. Гэта адносіцца і да наступлення на Кіеў з паўднёвага захаду з боку Гастомеля.
- Прадстаўнік ваеннага ведамства не стаў пацвярджаць паведамленні пра гатоўнасць Кітая аказаць Расіі матэрыяльную дапамогу, але адзначыў, што калі гэта здарыцца, то Кітай чакаюць «наступствы». Якія менавіта — ён удакладняць не стаў.
- У Расіі застаецца крыху менш за 90% сілаў і сродкаў, засяроджаных на межах Украіны перад уварваннем.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары