Грамадства

«Калі не ленавацца, 1000—1200 еўра». Ці лёгка цяпер беларусам знайсці працу ў Польшчы і ці ёсць дыскрымінацыя

Падзеі падштурхнулі многіх беларусаў выязджаць у іншыя краіны. Папулярным кірункам застаецца Польшча. «Наша Ніва» пацікавілася, як змянілася сітуацыя на польскім рынку працы і на які заробак могуць разлічваць беларусы.

Беларус, які валодае кадравым агенцтвам у Варшаве, распавёў, што ўжо праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне прыкметна павялічыўся запыт на працу з боку жанчын.

«У Польшчу з Украіны прыязджае велізарная колькасць людзей, у асноўным гэта жанчыны, многія з дзецьмі. Мужчын працаздольнага ўзросту з краіны не выпускаюць, таму цяпер асноўны запыт ідзе ад дзяўчат. Складаней за ўсё працаўладкаваць тых, у каго ёсць дзеці. Для гэтай катэгорыі знайсці працу і раней было няпроста, а з цяперашняй колькасцю жадаючых практычна нерэальна.

Што тычыцца беларусаў, то нейкага моцнага ўсплёску не назіраецца. Попыт застаецца прыкладна на тым жа узроўні. Але трэба разумець, што мая фірма знаходзіцца ў Варшаве, а не ў Беларусі. Што адбываецца ў беларускіх калег, сказаць складана. Магу толькі адзначыць, што мне сталі часцей тэлефанаваць сябры і знаёмыя з Беларусі. Цікавяцца, як з'ехаць, на які заробак варта разлічваць, звяртаюцца па параду».

Спецыяліст адзначае, што вакансій, на якія гатовыя працаўладкаваць беларусаў, дастаткова. Часцей за ўсё патрабуюцца будаўнікі, кіроўцы і рабочыя на заводы.

«Што тычыцца дыскрымінацыі беларусаў, то асабіста я і мае знаёмыя пакуль з гэтым не сутыкаліся. Але чуў, што былі, адзінкавыя выпадкі, калі адмаўляліся браць на працу менавіта праз тое, што чалавек — грамадзянін Беларусі. Аднак па маіх назіраннях, гэта хутчэй вялікая рэдкасць, чым заканамернаць», — падкрэсліў спецыяліст.

Наш суразмоўца адзначае, пошук працы — гэта не самы складаны этап. Па яго словах, куды цяжэй вырашыць пытанні з візай і жыллём.

«Каб цяпер адкрыць візу, прыйдзецца чакаць не менш за два месяцы. Апроч таго, стала значна складаней знайсці жыллё. Напрыклад, у Варшаве і Кракаве з гэтым вялікія праблемы. На фоне павышанага попыту прыкметна выраслі стаўкі на арэнду».

У адной з беларускіх кампаній «Нашай Ніве» распавялі, што адразу пасля пачатку ваенных дзеянняў колькасць званкоў за дзень значна павялічылася.

«Запыт на працу за мяжой заўважна вырас, часцей за ўсё цікавяцца Польшчай. У асноўным звяртаюцца мужчыны, хоць пачасціліся выпадкі, калі шукаюць працу адразу для дваіх. Калі казаць пра мужчын, то традыцыйна шмат вакансій для кіроўцаў-міжнароднікаў на фуры або мікрааўтобусы, а таксама будаўнікоў.

На фуры можна зарабляць у раёне 1500 — 1700 еўра ў месяц, на бусах каля 900 — 1200. У будаўнічых спецыяльнасцях на старце можна разлічваць на заробак не вышэйшы за 1000 еўра.

Для дзяўчат вакансій менш. Калі няма ведання польскай, то хутчэй за ўсё, давядзецца працаваць на вытворчасці, дзе мова не патрэбная. Пры такім раскладзе трэба быць гатовымі што на рукі будзе выходзіць недзе ад 600 — 700 еўра на месяц».

Мы патэлефанавалі ў некалькі месцаў пад выглядам звычайных суіскальнікаў. Так адна са сталічных фірм прапануе працу без якога-небудзь досведу і ведання мовы на заводах Electrolux, у JYSK і IKEA.

Аплата ад 14.9 злотых (3,5 даляра) за гадзіну. Сцвярджаюць, што ў сярэднім, працуючы на гэтых прадпрыемствах, можна зарабіць 900 — 1200 даляраў у месяц. Абяцаюць забяспечыць жыллём.

За афармленне дакументаў фірма бярэ 150 еўра. Кажуць, што ад моманту падпісання дамовы да непасрэднага ад'езду за мяжу пройдзе паўтара месяца.

Таксама мы патэлефанавалі і па аб'явах у Польшчы.

У адной з арганізацый нам прапанавалі вакансіі кіроўцы з правамі катэгорыі В. Можна ўладкавацца ў таксі або ў кур'ерскую службу і ездзіць на бусе. Для таксістаў якой-небудзь стаўкі няма. Але, па словах пасярэдніка, калі не ленавацца, то можна зарабіць 1000 — 1200 еўра за месяц.

У кіроўцы буса аплата пагадзінная — 17 злотых (каля 3,5 еўра) за гадзіну. Працаваць давядзецца па дзесяць гадзін, пяць-шэсць дзён на тыдзень у залежнасці ад загружанасці. Жыць і працаваць трэба ў Варшаве.

Жыллёвымі пытаннямі гэтая фірма не займаецца. Але з афармленнем візы дапамагаюць. Цана паслугі — 1000 злотых (235 даляраў). Адразу плаціць нічога не трэба, сума будзе вылічаная з будучай зарплаты. Якіх-небудзь дадатковых пытанняў з-за таго, што працу шукае грамадзянін Беларусі, у пасярэднікаў не ўзнікала. Адзінае — папярэдзілі, што адкрыць візу цяпер складаней і на гэта трэба больш часу, чым раней.

Чытайце таксама:

За тры тыдні расійска-украінскай вайны ў Грузію выехалі амаль 16 тысяч беларусаў

Што патрэбна, каб праз Расію выехаць у Латвію ці Эстонію?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню27

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць