Грамадства

Палітвязню Ціхану Осіпаву, якога ўжо асудзілі на 11 гадоў, дадалі яшчэ сем месяцаў калоніі 

У магілёўскай калоніі №15 сёння прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Ціхана Осіпава, асуджанага да 11 гадоў зняволення.

Цяпер яго судзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Справу разглядала суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Жонку Ціхана на працэс не пусцілі.

У папраўчую калонію №15 палітвязня перавялі 15 жніўня 2021 года. За сем месяцаў у калоніі яго ўжо двойчы каралі суткамі ў ШІЗА і два разы змяшчалі ў ПКТ. Апошні раз у памяшканне камернага тыпу яго адправілі на 4 месяцы, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 14 красавіка.

У выніку Ціхану дадалі сем месяцаў зняволення.

Ціхан Осіпаў — інжынер БНТУ, кіроўца BMW, які ў жніўні 2020 года аказаўся ўдзельнікам падзей, што прывялі да яго арышту і крымінальнага тэрміну. Мінскі гарадскі суд прысудзіў яго да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Хлопца прызналі вінаватым адразу па трох артыкулах КК: замах на забойства вайскоўцаў (ч. 1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), загадзя ілжывы данос (ч. 1 арт. 400).

Падтрымайце Ціхана: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ціхан Сяргеевіч Осіпаў.

Чытайце таксама:

25-гадовага Ціхана Осіпава за наезд на аўтамабілі на амапаўцаў асудзілі на 11 гадоў

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць