Цяжарнай Рэгіне Тадарэнка, якая маўчыць пра расійскую агрэсію, прапанавалі прыехаць нараджаць у бомбасховішчы
Апальная ўкраінская тэлевядучая Рэгіна Тадарэнка, якая вось-вось другі раз стане мамай, да гэтага часу маўчыць пра вайну ва Украіне. У той час як яе родныя церпяць ад бамбардзіровак Адэсы, Рэгіна перажывае з-за санкцый у Расіі, піша УНІАН.
Такія паводзіны зоркі расчаравалі ўкраінскую вядучую Кацю Асадчую. Яна ў чарговы раз паспрабавала дагрукацца да Тадарэнка. Асадчая запрасіла цяжарную Рэгіну нараджаць у бомбасховішчы, бо цяпер з-за вайны, развязанай Расіяй, так вымушаныя рабіць многія ўкраінкі.
«Не хацела закранаць зноў гэтую тэму, але не, напішу. Ад цяжарнай Рэгіны Тадарэнка маўчанне яшчэ больш хваравітае. Запрашаем нараджаць у бамбасховішча. Прыезд арганізуем», — іранічна напісала Каця.
Каментары