Грамадства

Дзяўчыне далі 10 сутак арышту і канфіскавалі тэлефон за лайк пад пастом

Па інфармацыі праваабаронцаў, 1 сакавіка ў Гарадку адбыўся суд над дзяўчынай, якая паставіла лайк пад пастом тэлеканала «Белсат» у Instagram.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з матэрыяламі справы, міліцыянты забралі ў дзяўчыны тэлефон, але Instagram і Telegram былі з яго выдаленыя. Дзяўчына патлумачыла, што выдаліла іх пасля затрымання, бо баялася, што міліцыянты могуць знайсці там нешта «забароненае».

Тады сілавікі спампавалі іх зноў і ў Instagram-акаўнце дзяўчыны перайшлі ў «захаваныя», дзе былі паказаныя ўсе публікацыі, якія яна «лайкнула». Сярод гэтых публікацый быў пост тэлеканала «Белсат» з Пагоняй, за што мясцовыя міліцыянты склалі на яе пратакол па арт. 19.11 КаАП «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Віну сваю на судзе дзяўчына не прызнала. Але ёй усё адно прызначылі 10 сутак арышту і пастанавілі канфіскаваць тэлефон.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

ЕС на восень рыхтуе «самы маштабны» пакет санкцый супраць Расіі3

46‑гадовы берасцеец шукаў працу ў Амстэрдаме. А як не склалася, то пайшоў на фронт з відавочным вынікам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць