Культура

Cамы вялікі арт‑фестываль у гісторыі Беларусі

З 25 жніўня па 20 верасня ў сталічным Палацы мастацтва будзе праходзіць «Дах‑9», які збярэ пад адным дахам каля 150 мастакоў з 11 краін.

З 25 жніўня па 20 верасня ў сталічным Палацы мастацтва будзе праходзіць «Дах‑9», які збярэ пад адным дахам каля 150 мастакоў з 11 краін.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць мастакі і перформатары Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч супольна з Саюзам мастакоў Беларусі.

Як паведамілі арганізатары фестывалю 19 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску, на працягу шасці тыдняў на тэрыторыі найбуйнейшай выставачнай пляцоўкі Беларусі будуць суіснаваць многія жанры і віды мастацтва: жывапіс, скульптура, фатаграфія, перформанс, літаратура, музыка, тэатр, кіно, стрыт‑ і відэа‑арт.

«Дах» праводзіцца дзевяты раз. Яго мастацкія акцыі праходзілі ў Мінску і Берліне ў асноўным з удзелам беларускіх і нямецкіх аўтараў.

Цэнтральнае месца на фестывалі зойме арт‑праект «Ахвяры мастацтва».

Аўтарамі канцэпцыі таксама з’яўляюцца Родзін і Юркевіч. Упершыню праект быў прадэманстраваны вясной-летам 2008 года ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Тахелес» у Берліне.

Ахвярамі, на думку аўтараў праекта, становяцца мастакі, музыканты, паэты і ўсе, хто стаў на шлях творчасці. Пры гэтым, адзначылі Родзін і Юркевіч, ахвяра ў гэтым выпадку — паняцце шырокае: «філасофскае, шматаспектнае, шматчасавае».

«Усе вялікія мастакі чымсьці ахвяруюць, — сказаў Родзін. — За кожным творчым узлётам тоіцца велізарная работа. Ван Гог быў настолькі эмацыянальна заражаным, што адрэзаў сабе вуха, Шуман звязваў пальцы, каб яны былі больш пластычнымі…»

Мастацтвазнаўца і арт‑дырэктар галерэі «Брама» Ларыса Фінкельштэйн адзначыла, што «Дах‑9» з’яўляецца «самым рухомым праектам» у яе жыцці. Штотыднёва на фестывалі будзе мяняцца экспазіцыя пластычных мастацтваў (жывапіс, фатаграфія і скульптура), штодзённа будуць праводзіцца канцэрты, выступленні перформераў і тэатральных труп.

Паводле слоў Алеся Родзіна, 80% праграмы фестывалю стварыў Зміцер Юркевіч. Дзякуючы яму вызначыўся спіс музыкантаў, якія выступяць на мерапрыемстве. Сярод іх такія вядомыя калектывы, як «Князь Мышкін», «Джамбібум», «Гаротніца», «Рацыянальная Дыета», «СонцаКветкі», «Гурзуф» і іншыя.

Свае акцыі ў рамках фестывалю прадставіць супольнасць IN‑Touch. Перформансы на «ДАХу» наладзяць «ДСП ды Х» («Дзяржаўная суполка перформансу ды хаппiнiнгу») «Механеры культуры», «Тэатр псіхічнай неўраўнаважанасці», «Спецбрыгада», Мерэдыс Надлер, Дзмітрый Барысевіч, Дзмітрый Тарасаў і іншыя. Сярод тэатраў, якія выступяць на фестывалі, — «ІнЖэст», «Кабарэ Матыльды Штор», «ЦУД», «Свабодны тэатр» з Брэста.

Паводле слоў паэта і аднаго са стваральнікаў выдавецтва «Галіяфы» Змітра Вішнёва, выдавецтва плануе правесці на фестывалі шэсць літаратурных мерапрыемстваў і прадставіць дзевяць новых кніг.

Уваход на фестываль з 11.00 да 17.00 будзе платным (4 тыс. рублёў), пасля 17.00 і да закрыцця — вольным.

Адэля Дубавец, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць