За сакавік золатавалютныя рэзервы знізіліся на $692,9 мільёна (8,4%)
Па звестках Нацбанка, міжнародныя рэзервовыя актывы РБ на 1 красавіка 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 7,6 млрд. даляраў.

Зніжэнне актываў тлумачаць планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных даўгоў на суму каля $100 млн, продажам на пачатку сакавіка Нацбанкам замежнай валюты на таргах БВФБ.
Таксама гэта тлумачыцца пераводам часткі сродкаў у замежнай валюце ў актывы, якія фармальна не адносяцца да рэзервовых актываў па міжнародных стандартах.
У лютым ЗВР знізіліся на 259,1 млн. долараў ЗША (на 3%).
Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у сакавіку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата.
На 1 студзеня 2023 года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 7 мільярдаў даляраў.
Каментары