Новы тэлеканал «Салаўёў. Live» пачаў працу ў Расіі на частотах, якія раней займаў канал Euronews.

Фота: РБК
Вяшчанне стартавала 7 красавіка ў 07:00 па маскоўскім часе, паведамілі ў прэс-службе канала «Салаўёў. Live». Тэматыка канала заяўленая як інфармацыйна-палітычная, грамадска-палітычная, публіцыстычная і сацыяльна-эканамічная.
Сайт тэлеканала Euronews быў заблакаваны Раскамнаглядам на тэрыторыі Расіі 21 сакавіка з-за асвятлення ваенных дзеянняў у Украіне. На наступны дзень паведамлялася, што сігнал тэлеканала быў прымусова заменены на вяшчанне «Расіі 24».
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары