Свет

ААН прыпыніла членства Расіі ў Радзе па правах чалавека з-за зверстваў ва Украіне

Генеральная Асамблея ААН прыпыніла членства Расіі ў Радзе па правах чалавека. Галасаванне адбылося 7 красавіка. Рашэнне прынята на фоне публікацыі доказаў зверстваў, якія расійскія вайскоўцы робяць ва Украіне.

Будынак ААН у Нью-Ёрку

Для прыняцця рашэння была неабходная падтрымка як мінімум дзвюх трацін з тых краін Генеральнай Асамблеі ААН, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Краіны, якія ўстрымаліся, не ўлічваюцца.

Свае галасы «за» аддалі 93 краіны, «супраць» прагаласавалі 24, устрымаліся 58.

У праекце рэзалюцыі, за які галасавалі, выказвалася «сур'ёзная занепакоенасць з-за працяглага крызісу правоў чалавека і гуманітарнага крызісу ва Украіне» з-за дзеянняў Расіі. Расія раней прыгразіла, што галасаванне «за» ці ўстрыманне будзе разглядацца як «несяброўскі жэст» з наступствамі для двухбаковых сувязяў.

Пасля апублікавання доказаў зверстваў, якія расійскія войскі чыняць ва Украіне, з заклікам выключыць Расію з Рады ААН па правах чалавека выступілі ЗША і Вялікабрытанія.

5 красавіка на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік ЗША пры арганізацыі Лінда Томас-Грынфілд заявіла, што Расія «не павінна займаць аўтарытэтнае месца ў органе, адзінай мэтай якога з'яўляецца захаванне правоў чалавека».

І дадала: расійскае членства з'яўляецца не толькі праявай вышэйшай ступені крывадушнасці, але і стварае небяспеку, бо краіна выкарыстоўвае Раду як платформу для ілжывай прапаганды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321410

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць