Сербія галасавала за выключэнне Расіі з Рады па правах чалавека ААН, яе лідар «і нашым і вашым» апраўдваецца
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч патлумачыў у эфіры нацыянальнага тэлебачання, чаму ягоная дзяржава прагаласавала за прыпыненне членства Расіі ў Радзе ААН па правах чалавека.

Аляксандр Вучыч з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым
Паводле слоў сербскага прэзідэнта, першапачаткова Сербія хацела ўстрымацца ад галасавання, але сутыкнулася з ціскам і шантажом:
«Сербія — адзіная краіна ў Еўропе, якая не ўвяла санкцыі супраць Расіі. Што тычыцца сённяшняга галасавання, то наша першапачатковае рашэнне было ўстрымацца, а потым вы атрымліваеце велізарны ціск».
Цяпер вырашаецца пытанне аб тым, ці выключаць краіну з пакета санкцый, які закранае імпарт нафты, растлумачыў Аляксандр Вучыч.
«Сербія галасавала за прыпыненне ўдзелу Расіі ў РПЧ ААН з-за пагрозы санкцый ёй самой», — сказаў ён.
Каментары