Спорт

«Барселона» вылятае з Лігі Еўропы! Дамашняя няўдача 2:3 у змаганні з «Айнтрахтам» спыніла каталонцаў у чвэрцьфінале турніра

Фаварыт спаборніцтва прапусціў ужо на чацвёртай хвіліне — і толькі напрыканцы сустрэчы ператварыў паразу з ганебнай у больш-менш прыстойную. Фіяска стала для «блаўграны» першым з 20 студзеня.

«Барселона» так і не здолела здабыць першы трафей Лігі Еўропы ў гісторыі. Фота: Uefa.com

Ліга Еўропы — адзіны турнір, у якім «Барселона» за ўсю сваю гісторыю ніколі не перамагала. Сёлета разлік быў выправіць гэтую статыстыку. Тым больш, што ўзровень майстэрства футбалістаў з Каталоніі відавочна пераўзыходзіў сярэднія паказчыкі канкурэнтаў.

Аднак «блаўграна» спатыкнулася ўжо ў чвэрцьфінале. Спачатку ў гасцях, калі пагадзілася на нічыю 1:1 з «Айнтрахтам», які апошнюю чвэрць гадзіны сустрэчы гуляў у меншасці. А пасля — дома, калі падаравалі немцам пенальці ўжо на чацвёртай хвіліне. Гол Косціча стаў самым хуткім, які каталонцы калі-небудзь прапускалі з «кропкі» за усе часы іх выступаў у кантынентальных спаборніцтвах.

Філіп Косціч аформіў дубль у браму «Барселоны». Фота: Uefa.com

Канчаткова ж інтрыгу ў пары забіў Борэ, які падвоіў перавагу «Айнтрахта» яшчэ да перапынку. Пасля ж тройка цэнтральных абаронцаў з Франкфурта літаральна разбірала па брыкеціках усе атакуючыя канструкцыі суперніка. А на 67-й хвіліне Косціч аформіў дубль, чым паспрабаваў ператварыць трыумф гасцей у сапраўдны разгром «Барселоны».

Да гонару каталонцаў, яны не пагадзіліся з ганьбай ды ў дададзены да асноўнага час двойчы адзначыліся. І тым самым крыху адбялілі рэпутацыю. Аднак гэта быў максімум, які паўплываў толькі на самасцвярджэнне каманды Хаві.

Крыстафер Нкунку не пакінуў «Аталанце» аніякіх шанцаў на паўфінал Лігі Еўропы. Фота: Uefa.com

З нічыі 1:1 у першым матчы таксама вікторыю выціснуў «Лейпцыг». Немцы скарысталіся траўмамі ў складзе «Аталанты» і спустошанасцю італьянскіх лідараў: актыўна пачалі, забілі адносна хуткі мяч і не сцішвалі хады ажно да самага фінішу. Героем сустрэчы стаў Нкунку, які аформіў дубль.

У іншых парах англійскі «Вэст Хэм» упэўнена перайграў французскі «Ліён» 3:0 (4:1 па суме двух матчаў), а шатландскі «Рэйнджэрс» у овертайме скарыў партугальскую «Брагу» 3:1 (3:2 сумарна).

У паўфінале Лігі Еўропы сустрэнуцца «Лейпцыг» — «Рэйнджэрс»; «Айнтрахт» — «Вэст Хэм».

«Рома» тройчы адзначылася голам у браму «Будэ-Глімта» за стартавыя паўгадзіны. Фота: Uefa.com

У Лізе Канферэнцый найбольш цікавым было пытанне, ці здолее «Рома» ліквідаваць дэфіцыт у адзін мяч (1:2) пасля візіту тыднёвай даўніны да нарвежскага «Будэ-Глімту». Каманда Жазэ Мурынью сфармулявала адказ усяго за 30 стартавых хвілін, калі забіла тройчы. Увогуле ж вечар італьянцы скончылі з лікам 4:0 — і трыумфальна патрапілі ў паўфінал.

А вось англійскі «Лестэр» туды ж прабіўся з нервамі. Пасля прапушчанага ад Захаві мяча на 27-й хвіліне перад «лісамі» паўстала сапраўдная пагроза пакінуць турнір. І дамоклаў меч, што падвесіў галандскі ПСВ, вісеў над імі амаль да сканчэння двубою.

«Лестэр» здолеў выратавацца напрыканцы сустрэчы супраць ПСВ. Фота: Uefa.com

Аднак галы Мэдзісана і Перэйры пад заслону сустрэчы перакулілі расклады ў пары з ног на галаву — і парадавалі «Лестэр» пасля 0:0 у першым матчы.

У іншых парах «Марсэль» у гасцях аказаўся мацнейшым за грэчаскі ПАОК 1:0 і па суме матчаў атрымаў перамогу 3:1. А галандскі «Феенорд», скарыўшы 3:1 пражскую «Славію», пакрочыў у наступны раўнд з агульнай перавагай 6:4.

У паўфінале згуляюць «Рома» — «Лестэр»; «Марсэль» — «Феенорд».

Каментары

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі22

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў. У Літве гэта замоўчвалі больш за тыдзень16

У Падмаскоўі загарэўся галоўны навуковы інстытут «Раскосмаса»3

Архітэктар і сузаснавальнік бюро Zrobim architects Андрусь Бездар выйшаў з СІЗА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі22

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць