Спорт

Пытанне пра паказ матчу «Літэкс» — БАТЭ пакуль вырашаецца

Сёння ж на БТ у жывым эфіры — «Атлетыка» — «Панацінаікас», у запісе — «Макабі» — «Зальцбург».

«Вядуцца перамовы», — паведамілі nn.by у спартыўнай рэдакцыі Белтэлерадыёкампаніі і дадалі, што калі перамовы з балгарскімі калегамі скончацца паспяхова, то матч, безумоўна, будзе паказаны на канале «Лад».

Матч у адказ плей‑оф Лігі Еўропы «Літэкс»БАТЭ пройдзе ў чацвер, 27 жніўня, у балгарскім Ловечы. Пачатак у 21:00.

Нагадаем, што 20 жніўня БАТЭ саступіў у Барысаве з лікам 0:1.

***

Сёння, 25 жніўня, пройдуць матчы ў адказ плей‑оф Лігі чэмпіёнаў.

У 21:35 на Першым нацыянальным тэлеканале (БТ), паведамілі ў спартыўнай рэдакцыі, пачнецца трансляцыя гульні «Атлетыка» Мадрыд«Панацінаікас» Афіны. Тыдзень таму мадрыдскі клуб перамог у гасцях з лікам 3:2.

У 01:05 у запісе матч «Макабі» Хайфа«Зальцбург» (першы матч 2:1 на карысць ізраільскага клуба).

У 00:15 — агляд матчаў дня, у тым ліку: «Цюрых» — «Вентспілс» (першы матч 3:0), «Андэрлехт» — «Ліён» (першы матч 1:5), «Дэбрэцэн» — «Леўскі» (першы матч 2:1).

***

У сераду, 26 жніўня, на БТ у прамым эфіры (21:35) будзе паказаны матч «Фіярэнціна» — «Спортынг».

Першы матч тыдзень таму ў Лісабоне скончыўся нічыёй 2:2. У 01:05 у запісе будзе паказаны матч «Арсенал»«Селтык» (першым матч 2:0).

У 00:15 — агляд матчаў дня.

На канале НТВ‑Беларусь у сераду ў 23:35 будзе паказаны матч «Штутгарт» — «Тымішаара».

Першы матч, нагадаем, скончыўся гасцявой перамогай нямецкага клуба (0:2), а беларускі легіянер швабаў Аляксандр Глеб забіў гол на 30‑й хвіліне, фактычна адчыніўшы сваёй камандзе дзверы ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць