Свет

На поўдні Расіі рыхтуюць аб'екты грамадзянскай абароны

«Паўднёвыя рэгіёны Расіі павінны забяспечыць надзейную працу сістэмы, якая дазваляе экстрана апавясціць насельніцтва пры пагрозе надзвычайных сітуацый, а таксама прывесці ў належны стан ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны». Пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у сераду на нарадзе па пытаннях бяспекі ў акрузе, піша ТАСС.

«Прашу забяспечыць надзейнае функцыянаванне комплекснай сістэмы экстранага апавяшчэння насельніцтва пры пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Неабходна паўсюдна прывесці ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны ў належны стан, выключыць выпадкі незаконнага выбыцця такіх аб'ектаў з федэральнай уласнасці», — распарадзіўся ён.

Сакратар Рады бяспекі таксама папрасіў Міністэрства аховы здароўя РФ і ФМБА Расіі ўзмацніць узаемадзеянне з памежнымі рэгіёнамі для аказання ім неабходнай дапамогі, у тым ліку выкарыстоўваючы для гэтых мэтаў выязныя медыцынскія брыгады.

«У першую чаргу важна забяспечыць медыцынскае абследаванне, а пры неабходнасці вакцынаванне кожнага, хто прыбывае з тэрыторый «ДНР» і «ЛНР» і з Украіны», — падкрэсліў ён, згадаўшы пра магчымыя біялагічныя пагрозы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці6

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах1

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек15

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць