Меркаванні33

Фрыд Нільзен: Я не горшы,чым лорд Бэл!

Падышоў да сканчэння трохгадовы «тэрмін» у Беларусі дарадцы пасольства Германіі Фрыда Нільзена. Нямецкі дыпламат не самы тыповы супрацоўнік дыпмісіі ці прадстаўнік Германіі. З пасланнікам гутарыць Марына Рахлей (БелаПАН).

Падышоў да сканчэння трохгадовы «тэрмін» у Беларусі дарадцы пасольства Германіі Фрыда Нільзена. Нямецкі дыпламат не самы тыповы супрацоўнік дыпмісіі ці прадстаўнік Германіі. Тым цікавей было з ім супрацоўнічаць, і тым больш сумна, што ён з’язджае.

У інтэрв’ю БелаПАН Нільзен расказаў пра разнастайныя праекты пасольства і даў шмат дыпламатычных і гумарыстычных парад, як паказаць лепшыя бакі Беларусі.

— Спадар Нільзен, колькі ў вас пар акуляраў?

— Дзесяць.

— А калі гаварыць пра вашы тры гады ў Беларусі ў лічбах — колькі было семінараў, праектаў, гасцей?

— Складана сказаць, усіх не злічыць… Але, напрыклад, з пачатку 2007 года было на парадак больш гасцей з Германіі, чым за перыяд з 1994 года да 2007 года, калі стартавала праграма «Імгненні культуры». Перад адпраўкай у Мінск я прасіў МЗС Германіі, каб мой дыпламатычны дыпламат і рукзак напоўнілі даверху грашыма на культурныя праекты. І грошы мне далі. На гэту гадавую праграму было выдзелена 100 тысяч еўра. Так да нас сталі прыязджаць нямецкія госці.

Калі праграма скончылася, то, каб не засумаваць, давялося ў 2008 годзе прыдумаць «Моманты арганнай музыкі». І мы зноў змаглі прымаць гасцей з Германіі.

Адзін з маіх абавязкаў — дапамагчы нямецкім палітычным і культурным «радарам» злавіць «сігналы» з Беларусі.

— І гэта ўдалося?

— Не зусім (смяецца). Хоць за апошнія тры гады культурна і палітычна нашы краіны збліжаліся таксама няўхільна, як рос мой жывот. У апошнім вінавата «Аліварыя Экстра», а ў пашырэння беларуска‑еўрапейскіх адносін, як вы ведаеце, шмат прычын. Калі яны сталі дзейнічаць, немцы больш актыўна паехалі ў Беларусь, каб завязаць кантакты ва ўсіх сферах — культурнай, эканамічнай, палітычнай. Мы верым, што праз умацаванне адносін мы можам дапамагчы краіне развівацца.

— Які праект быў найлепшым?

— Нават цяжка выбраць.

Унікальным у сваім родзе стаў майстар‑клас нямецкага кухара: ён гатаваў перад сотняй людзей, карміў іх, дзяліўся рэцэптамі. Мне здаецца, сама па сабе ідэя была ўдалай.

Мы паказалі нямецкую культуру з нечаканага боку, яна не менш цікавая, чым такія абстрактныя сферы, як літаратура і музыка.

Выдатныя праекты былі з маладымі беларускімі і нямецкімі мадэльерамі, яны дапамаглі розным школам пазнаёміцца, абмяняцца вопытам, завязаць кантакты. І зноў жа — «Моманты арганнай музыкі». Я задаволены, што моладзь фактычна пачула арганную гісторыю Беларусі.

Ад чаго я пакутую, дык гэта ад таго, што нямецкая каманда так і не выйграла чэмпіянат Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў, фінал якога быў у Мінску…

— А вашы любімыя праекты?

— Так, іх, безумоўна, таксама не адзін. Так, вечар гульняў удаўся на славу. Ідэя была — паказаць беларусам інтэлігентны спосаб барацьбы з сумам у нядзелю вечарам. Я прывёз бочэ, кракет, фрызбі, бадмінтон. Каралём вечара стаў кракет. Дарэчы, неяк на пляжы ў Браславе мы пачалі гуляць у бочэ, і вакол нас вельмі хутка сабралася паўгорада, пазіралі як на іншапланецян. А потым увесь пляж гуляў з намі.

Усе кніжныя кірмашы былі вельмі цікавыя. А сёлета асабліва — у Германіі былі, як заўсёды, лепшыя кнігі. Самая папулярная — пра жаночую бялізну, яе ўсе хацелі ў руках патрымаць! Яшчэ мы прапанавалі шмат гульняў. З курсантамі сувораўскага вучылішча гулялі ў словы — «горад‑краіна‑рака». Мяне ўразіла, як выдатна яны ведаюць геаграфію. А як высветлілася потым, начальства чакала ад іх яшчэ большых поспехаў.

Мы яшчэ паказалі ў Мінску Кёльнскі карнавал і традыцыі нядзелі перад Божым Нараджэннем, з якімі беларусы амаль не знаёмыя.

— Ёсць праекты, на якія не хапіла часу?

— Магло б быць больш семінараў па архітэктуры.

Я вельмі спадзяюся, што Мінск захавае свой твар — гістарычны цэнтр, пабудаваны пасля вайны. Наколькі ён прыгожы, гэта пытанне густу, а я баюся, каб яго не закрылі шклянымі кубамі сучасных высотак.

Гэтымі бязлікімі, халоднымі дамамі, якія аднолькавыя ў Абу‑Дабі ці Екацерынбургу. Побач з якімі людзі не адчуваюць сваю гісторыю, свае карані. Для Мінска гэта была б катастрофа.

Са шкла і бетону лепш будаваць асобныя раёны — каля таго ж старога аэрапорта, напрыклад, ці новай бібліятэкі. І ўсё! Мінск можа прывабіць турыстаў менавіта сваёй непаўторнасцю, другога такога горада папросту няма.

— Што самае складанае: прыдумаць праект, знайсці партнёраў, спонсараў ці штосьці іншае?

— Калі ў цябе ёсць хобі, архітэктура ці літаратура, то ідэі нараджаюцца самі па сабе, іх часам надта шмат, сам сябе імкнешся спыніць: хопіць! хопіць ідэй!

Партнёры ў Беларусі — гэта асобная размова. Усе крышку шалёныя, але вельмі надзейныя. Да апошняй капейкі, да кожнай хвіліны, усё прадумана, усё дакладна. Мы ж не заключаем кантрактаў, таму давер асабліва важны. Было вельмі прыемна супрацоўнічаць, ці з дзяржаўнай ці з недзяржаўнай арганізацыяй, Акадэміяй музыкі ці школай Сашы Варламава.

— Нямецкая надзейнасць і дакладнасць, гаворыце?

—Так. Такія нямецкія рысы. Як дарогу на зялёнае святло пераходзіць.

— Дык нашы народы падобныя?

— Не стамляюся расказваць, што за ўсе тры гады ні разу не адчуваў сябе ў Беларусі чужынцам. Краіна — лагічная частка ганзейскай культуры, рэгіёна Балтыкі, магдэбургскага права. Але немцам яшчэ трэба шмат даведацца пра Беларусь, і збліжэнне Беларусі і ЕС ужо гэтаму садзейнічае. І ніхто не збіраецца забываць, што на гэтай зямлі натварылі немцы. З адчування віны вырасла пачуццё адказнасці.

— Як Беларусь можа паказаць сябе Германіі?

— Праз сваю прыроду, безумоўна — усе яркія фарбы, адценні зялёнага і блакітнага: лясы, азёры, рэкі, маланаселеныя рэгіёны. У Беларусі, дарэчы, выдатная заканадаўчая база для аховы прыроды, тут немцам ёсць чаму павучыцца.

Мой сябар з трыма дзецьмі адпачываў на поўнач ад Полацка, дык дзеці не захацелі з’язджаць! Там такая цішыня, спакой. Ветлівыя, ціхія людзі.

Праз культуру — не проста літаратуру ці музыку, узаемасувязь усяго. Праз спорт — аднавіць славу Раўбічаў, якія ў многіх немцаў асацыююцца з Беларуссю з‑за біятлону, іншыя спартыўныя гарады.

Праз такую якасную нацыянальную прадукцыю, як лён і крышталь.

А нацыянальная кухня… Любая добрая кухня пачынаецца з якасных прадуктаў.

Дарэчы, нядаўна Германія прывезла ў Беларусь сваё насенне бульбы, пачнём развіваць супрацоўніцтва ў бульбаводстве.

— Дык вы да нас яшчэ вернецеся?

— У пасольства я мог бы вярнуцца толькі ў рангу пасла, гэта значыць пасля трох павышэнняў. Баюся, іх доўга чакаць — для дыпламата я недастаткова дыпламатычны. Мару вярнуцца інакш: купіць сядзібу пад Гродна.Там выдатная прырода, урадлівая зямля, рукой падаць да Германіі і маёй роднай Балтыкі…

— Спадар Нільзен, у вас столькі ідэй для праектаў у Беларусі — і вы з’язджаеце!

— Нават больш вам скажу: я мог бы рабіць працу лорда Бэла, але не горш і танней!

Гутарыла Марына Рахлей, БелаПАН.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму1

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыя ў ЕГУ — гэта гістфак вашай мары. Еўрапейскі дыплом з навучаннем на беларускай мове пры інтэнсіўным вывучэнні англійскай. І поўная свабода1

У выніку ўдараў Ізраіля па Іране ліквідаваныя дзевяць вядучых фізікаў-ядзершчыкаў4

Зяленскі: Лукашэнка баіцца і перанясе вучэнні далей ад мяжы з Украінай16

Ініцыятыва Maldzis вяртае старадрук Сімяона Полацкага11

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму1

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць