Грамадства

Вайсковы эксперт: Раптоўныя праверкі войска выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі, бо вядома, чым скончылася папярэдняя

Сёння раніцай Беларусь даведалася, што ў краіне пачалася раптоўная праверка сілаў рэагавання, падчас якой вайсковым часцям і падраздзяленням трэба будзе, як сказалі ў Міністэрстве абароны, адпрацаваць пытанні прывядзення ў баявую гатоўнасць і іншыя вучэбна-баявыя задачы. Што б гэта магло азначаць, разважае вайсковы эксперт Ягор Лебядок.

Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Згадваючы сумную практыку апошняга часу, эксперт адзначае:

«Раптоўныя праверкі выклікаюць абгрунтаваныя асцярогі. Нагадаю, што 18 студзеня 2022 г. на тэрыторыі Беларусі таксама пачалася раптоўная праверка — сілаў рэагавання так званай Саюзнай дзяржавы. Чым яна скончылася — вядома.

Як і тады, цяпер не паведамляецца пра склад сілаў, якія правяраюцца. Як і ўсе сур'ёзныя перамяшчэнні беларускіх войскаў з 2020 года, бягучая праверка, скажам так, як мінімум узгодненая з Пуціным і пачалася пасля тэлефоннай размовы з ім Лукашэнкі 3 мая».

Прытым сам факт праверкі, нават калі ёй усё і абмяжуецца, на думку Лебядка, выгадны і Лукашэнку, і Пуціну:

«Лукашэнка можа выкарыстоўваць праверку для ціску на краіны Захаду ў мэтах вяртання да дыялогу і да т. п. (як у мінулыя гады), хоць цяпер гэта праблемна.

Для Пуціна такая праверка выгадная тым, што зноў стварае некаторае дадатковае напружанне для ўкраінцаў. Разам з інфармацыяй па Малдове і ўкідах пра абвяшчэнне Расіяй вайны Украіне 9 мая гэта вымусіць УСУ часткова адцягнуць увагу і, магчыма, сілы ад данбаскага напрамку. Таксама гэта дадатковае напружанне для краін Балтыі і НАТА».

А што будзе, калі чуткі пацвердзяцца і Расія неўзабаве афіцыйна абвесціць вайну Украіне?

«У выпадку рэальнага абвяшчэння вайны Расіяй, а зроблена гэта будзе хутчэй за ўсё пад зачэпкай нападу Украіны (авіяналёт, удар ракетамі, пастаўленымі краінамі НАТА і да т. п. па тэрыторыі РФ),

Беларусь у рамках ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы будзе разглядаць такі «напад» як замах на Саюзную дзяржаву ў цэлым і будзе прадпрымаць адпаведныя меры ў адказ з выкарыстаннем усіх сілаў і сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні.

Таксама і з АДКБ, дзе такая «агрэсія» будзе ўспрынятая як і супраць Беларусі, таму па просьбе Расіі Беларусь неадкладна надасць ёй неабходную дапамогу, уключаючы ваенную».

Эксперт пералічвае шэраг важных мерапрыемстваў апошняга часу, якія сведчаць пра заклапочанасць беларускіх уладаў узмацненнем баяздольнасці беларускага войска і ў канцы робіць выснову:

«Май не самы шчаслівы перыяд для баявых дзеянняў, з прычыны таго, што дэмабілізуюцца вайскоўцы тэрміновай службы, а толькі прызваныя яшчэ і прысягу не прынялі.

Але ў выпадку мабілізацыі, увядзення ваеннага становішча або з надыходам ваеннага часу тыя, хто падлягае дэмабілізацыі з тэрміновай службы, адразу працягваюць службу па мабілізацыі».

Чытайце таксама:

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці. На дарогах з'явяцца калоны

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі25

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі25

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць