Грамадства

Генштаб Беларусі: «Захад вядзе падрыхтоўку да ваенных дзеянняў на ўсходнім напрамку»

Члены НАТА за год удвая нарасцілі сілы ва Усходняй Еўропе, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля граніц Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ‒ намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Руслан Касыгін, піша «Зеркало».

Фота: Мінабароны 

Паводле яго, супрацьборства паміж Расіяй і Захадам сёння пераходзіць у «фактычна крызісную сітуацыю».

Прычынай усяму ён лічыць намер ЗША «дабіцца ваеннай перавагі на сусветнай арэне, балансуючы пры гэтым на мяжы вайны»:

— ЗША і іх саюзнікі максімальна нарасцілі комплекс антырасійскіх і антыбеларускіх жорсткіх мер практычна па ўсіх жыццёва важных для Расіі і Рэспублікі Беларусь напрамках, прычым тут у ход ідзе ўсё: ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага на сённяшні дзень інфармацыйнага ціску да прамых пагроз магчымага прымянення ваеннай сілы, ‒ заявіў намеснік начальніка Генштаба.

Пры гэтым, паводле яго слоў, «пашыраюцца маштабы і павышаецца інтэнсіўнасць мерапрыемстваў», а засяроджаныя каля беларускай мяжы сілы НАТА (каля 37,5 тыс. чалавек), забяспечаны сучасным ударным узбраеннем, удвая перавышаюць аналагічны паказчык 2021 года.

‒ Па сутнасці, вядзецца падрыхтоўка да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім кірунку, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, ‒ лічыць Касыгін.

4 мая ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, «не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

24 лютага пасля сумесных расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў Расія напала на Украіну. Падставаю, паводле беларускага боку, стала нібыта падрыхтоўка нападу на Беларусь з боку Украіны.

53-гадовы Руслан Касыгін нарадзіўся ў Крыме, вучыўся ў Расіі, і адносіцца да групы прарасійскіх сілавікоў, якія кантралююць беларускія сілавыя структуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»15

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць