Вайна

Украіна мяняе мэты ў вайне: Кулеба кажа пра вызваленне ўсіх тэрыторый

Міністр замежных справаў Украіны Зміцер Кулеба заявіў, што Украіна ў выпадку перамогі ў бітве за Данбас хацела б вызваліць усе свае тэрыторыі, акупаваныя Расіяй, аднак перамовы таксама не выключыў. Пра гэта Дзмітрый Кулеба заявіў у інтэрвʼю «Financial Times», піша «Украінская праўда».

Фота: AP

«У першыя месяцы вайны перамога для нас выглядала як адвод расійскіх войскаў на пазіцыі, якія яны займалі да 24 лютага, і адплата за нанесеную шкоду. Цяпер, калі мы будзем дастаткова моцныя на ваенным фронце і выйграем бітву за Данбас, што будзе вырашальным для далейшай дынамікі вайны, то, безумоўна, перамога для нас у гэтай вайне будзе вызваленнем астатніх нашых тэрыторый», — сказаў ён.

Паводле Кулебы, толькі паражэнне Расіі дазволіць Украіне зноў адкрыць свае чарнаморскія парты і аднавіць экспартную эканоміку.

Калі Кіеў атрымае «яшчэ больш ваеннай падтрымкі, мы зможам адкінуць іх з Херсонскай вобласці, разграміць Чарнаморскі флот і разблакаваць праход [да мора]».

Але ён таксама прызнаў, што кровапраліцце можа быць занадта вялікім, і Украіне, магчыма, давядзецца весці перамовы.

У такім выпадку Кіеў хацеў бы «падысці да непазбежнага моманту з наймацнейшымі картамі», сказаў кіраўнік МЗС.

5 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што перамогай для Украіны будзе адступленне Расіі да пазіцый, якія яна займала да 24 лютага гэтага года.

Украінскія ўлады заклікалі Захад даць зброю для абароны дзяржавы, і ў апошнія тыдні заходнія партнёры актыўна пастаўляюць узбраенні ва Украіну.

9 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб ленд-лізе, які спросціць пастаўкі зброі ва Украіну і Еўропу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне3

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

Гадзіннік Дзяніса Кучынскага сапраўды каштуе $430 тысяч? Расследавальнікі прамахнуліся ў дзесяць тысяч разоў45

«Каханы мой чалавек». Падрабязнасці трагедыі ў Брэсце, дзе забілі 35‑гадовую жанчыну і яе маці3

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне3

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць