Свет

УПЦ Маскоўскага патрыярхату: У пуцінскай агрэсіі вінаваты Парашэнка

Сінод Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату заявіў, што дзейнасць папярэдняга прэзідэнта Пятра Парашэнкі адносна атрымання Томаса і стварэння ўкраінскай адзінай памеснай царквы сталі адной з падстаў для ўварвання Расіі ў 2022 годзе, піша «Украінская праўда».

У заяве Сінода УПЦ МП сцвярджаецца:

«Замест яднання народа ў імкненні да перамогі і аднаўленні мірнага жыцця ў краіне разгараецца ўнутраны, рэлігійны фронт. Так, групай народных дэпутатаў Украіны, праз надуманыя і загадзя ілжывыя абвінавачванні былі пададзеныя на разгляд у Вярхоўную Раду Украіны законапраекты аб забароне дзейнасці нашай Царквы.

З сумам канстатуем, што ўсе гэтыя факты з'яўляюцца наступствам памылковай рэлігійнай палітыкі часоў прэзідэнцтва Пятра Аляксеевіча Парашэнкі і разбуральнай ідэалогіі так званай Праваслаўнай Царквы Украіны. Упэўненыя, што менавіта такая дзейнасць папярэдняй улады і ПЦУ стала адной з падстаў для ваеннага ўварвання ва Украіну».

Акрамя таго, кіраўніцтва Царквы адзначыла, што ўсе прыходы моляцца за захаванне ўкраінскай дзяржаўнасці і наступленне міру, але ў выніку перамоваў, а не ўзброенага супрацьстаяння. Асобна яны падкрэслілі, што расійскае ўварванне ва Украіну з'яўляецца грахоўным.

У заяве Сінода гаворыцца, што забарона дзейнасці УПЦ МП будзе «нацыянальным самагубствам», бо, маўляў, мільёны ўкраінцаў, якія абараняюць Украіну, належаць менавіта да гэтай царквы.

У найбліжэйшы час кіраўнік УПЦ МП мітрапаліт Ануфрый плануе склікаць сходы з удзелам святароў, манахаў і манахіняў, а таксама свецкіх царкоўных дзеячаў, каб вырашыць будучыню Царквы ў такіх умовах. Сінод хоча пазбегнуць расколаў і парушэння царкоўных канонаў.

У канцы сакавіка ў Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб забароне дзейнасці Маскоўскага патрыярхата на тэрыторыі Украіны. Законапраект прапануе забараніць «дзейнасць Маскоўскага патрыярхата — Рускай праваслаўнай царквы і рэлігійных арганізацый, якія з'яўляюцца часткай Рускай праваслаўнай царквы, у тым ліку Украінскай праваслаўнай царквы».

Чытайце таксама:

У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб забароне дзейнасці Маскоўскага патрыярхата на тэрыторыі Украіны

«Грэх Каіна». Як Масква страціла цяпер ужо і ўкраінскіх праваслаўных Маскоўскага патрыярхата

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву42

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы6

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

У цэнтры Мінска прайшлі спаборніцтвы на драганботах ФОТЫ1

Амазонскае племя падало ў суд на The New York Times за «паклёпніцкі» артыкул пра моладзь і порна4

У ЗША спыняць выпуск аднацэнтавых манет2

Забіты ў Іспаніі паплечнік Януковіча за некалькі дзён да смерці прыязджаў ва Украіну2

«У мяне было пяць мужчын. Шосты — Ісус». Ася Паплаўская хацела стаць манашкай, але не атрымалася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам36

Хрыста Грозеў: Мельнікава як мінімум год, а хутчэй за ўсё, паўтара перадавала інфармацыю беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць