Як выглядае памятны знак лётчыкам-героям за тыдзень да гадавіны крушэння самалёта Як-130 у Баранавічах
Амаль год прайшоў з моманту крушэння ваеннага самалёта Як-130 у Баранавічах. Тады загінулі два лётчыкі лідскай 116-й штурмавой авіябазы: маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка. «Камсамолка» распавяла, што адбываецца за тыдзень да гадавіны трагедыі на вуліцы Розы Люксембург у Баранавічах, дзе ў 2021-м і ўпаў Як-130.

Крушэнне адбылося 19 траўня 2021 года падчас навучальна-трэніровачнага палёту. У паветры выявілася няспраўнасць, і лётчыкі не сталі катапультавацца, а, згодна з афіцыйнымі паведамленнямі, апошнія секунды патрацілі на тое, каб адвесці самалёт ад жылых дамоў.
Праз сем месяцаў пасля трагедыі, 17 снежня 2021 года, Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручыў званні Героя Беларусі сваякам загінулых Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі.

На месцы крушэння самалёта Як-130 — паміж жылымі шматпавярховымі дамамі 2Б, 2Г і 2Д на вуліцы Розы Люксебург у Баранавічах у жніўні мінулага года вырашылі ўсталяваць памятны знак. На 12 мая помнік яшчэ не ўсталяваны: няма пакуль сілуэту з двух жураўлёў і самалёта, як на эскізе. На пастаменце мемарыяла па-беларуску напісана: «Назаўсёды ў мірным небе… маёр Андрэй Нiчыпорчык, лейтэнант Мікіта Куканенка» побач з прозвішчамі загінулых лётчыкаў намаляваны знак «Герой Беларусі».

На пастаменце стаяць жывыя нарцысы, а таксама ляжаць у празрыстых пакетах мяккая цацка і фуражка лётчыка.

Пустку паміж дамамі, куды ўпаў самалёт Як-130, разраўнавалі і засеялі травой, па перыметры пакуль ‒ калкі і загарода з поліэтыленавай стужкі. Цэнтр участка — з пастаментам. Дарожка да яго выкладзены пліткай, стаяць садовыя лаўкі і урны для смецця, пасаджаны некалькі дрэў. Візуальна пустка ператварыўся ў свайго роду скверык, цэнтрам якога і стане помнік лётчыкам.

Новыя вуліцы ў Баранавічах назавуць у памяць загінулых лётчыкаў. Адпаведнае рашэнне прынялі ў Баранавіцкім гарсавеце дэпутатаў. Вуліцы ў іх памяць зʼявяцца ў новым жылым мікрараёне «Анісімавічы-1».
«Дапамажы, Божа!» З’явілася расшыфроўка, што казалі пілоты перад крушэннем самалёта пад Баранавічамі
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары