Свет22

Нявесткай новага прэзідэнта Сірыі аказалася грамадзянка Расіі

У нядзелю стала вядома аб прызначэнні брата прэзідэнта Сірыі Ахмада аль-Шараа генсакратаром прэзідэнцкай адміністрацыі. Махер аль-Шараа шмат гадоў жыў у Варонежы і працаваў у паліклініцы Расійскай чыгункі. Яго жонка і маці трох яго дзяцей — грамадзянка Расіі, а яе сястра валодае фірмай, якая атрымлівае дзяржпадрады ў Варонежы, піша «Агентство».

Як паведамляе выданне Syria.tv, генсакратар Адміністрацыі прэзідэнта Сірыі — высокая пасада. Кіраўнік адміністрацыі адказвае за ўзаемадзеянне з дзяржустановамі, кантралюе парадак дня прэзідэнта, арганізуе яго афіцыйныя сустрэчы, сочыць за выкананнем указаў і каардынуе афіцыйную перапіску.

У 2022-2023 гадах Махер Аль-Шараа працаваў кансультантам па пытаннях аховы здароўя ў бальніцах на поўначы Сірыі, а потым заняў пасаду міністра аховы здароўя, вынікае з публікацыі Syria.tv.

Да пераезду ж у Сірыю Махер аль-Шараа доўгі час жыў і працаваў у Расіі, паведамілі ў панядзелак адразу некалькі пракрамлёўскіх СМІ.

Яны знайшлі профіль гінеколага Махера Хусэйна Альшараа на сайце «Пра дактароў».

Паводле дадзеных сайта, у 2000-м новы кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сірыі скончыў Варонежскую дзяржаўную медакадэмію ім. М. Бурдэнкі, дзе потым неаднаразова праходзіў павышэнне кваліфікацыі. З 2004 па 2013 гады працаваў у Сірыі, а затым вярнуўся ў Варонеж, дзе прапрацаваў аж да 2024 года. Апошнім месцам працы Сірыйца стала паліклініка РЖД, дзе ён кіраваў жаночай кансультацыяй.

Працы на Расійскай чыгунцы Махеру аль-Шаара не перашкодзіў нават той факт, што ў пачатку 2010-х яго брат узначальваў «Джэбхат ан-Нусру», сірыйскі філіял «Аль-Каіды». Падтрымку «Джэбхат ан-Нусрэ» аказвала і «Ісламская дзяржава». Пазней «Джэбхат ан-Нусра» разарвала сувязі з ІДІЛ і была ператворана ў «Хайят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ), якая ў пачатку 2020-х была прызнаная тэрарыстычнай у Расіі. ХТШ апынулася адной з галоўных сіл, якія разбурылі рэжым Асада, а лідар арганізацыі пасля гэтага стаў новым кіраўніком Сірыі.

Паводле звестак памежнай службы, з якімі азнаёмілася «Агентство», новы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сірыі паляцеў з Расіі ў турэцкі горад Ізмір у ліпені 2022 года. Пасля гэтага, паводле ўцечкі, ён не вяртаўся.

Жонка чыноўніка — грамадзянка Расіі Таццяна Закірава (мае таксама сірыйскае грамадзянства), высветліла выданне з уцечак.

У пары — трое дзяцей. Старэйшаму сыну Рашыду аль-Шараа ўжо споўнілася 23 гады, у 2020-м ён паступіў у Варонежскі дзяржуніверсітэт. Дачцэ Марыі — 20 гадоў, малодшаму сыну Камілю — 13 гадоў.

Закірава аж да 2020 года займалася бізнесам, у 2000-х яна валодала доляй у кампаніі «Пантэра» (тэхагляд), пасля гэтага — у фірме «Разумны сад» (ландшафтны дызайн). Яе партнёрам па апошнім бізнесе была родная сястра Яўгенія Жарабцова. Жарабцова таксама валодае і кіруе больш буйной фірмай «Нясумны сад», даходы якой перавышаюць 50 млн рублёў у год. Фірма сястры Закіравай штогод з 2013 года атрымлівае дзяржкантракты ад адміністрацыі Варонежа на добраўпарадкаванне тэрыторый, за апошнія тры гады сума падрадаў перавысіла 45 млн рублёў.

Сувязі сваякоў прэзідэнта з Расіяй могуць аказаць уплыў на адносіны новых уладаў Сірыі з Расіяй, робіць выснову «Агентство». У лютым міністр абароны Сірыі Мурхаф Абу Касра дапусціў у інтэрв'ю The Washington Post, што ўлады Сірыі могуць захаваць расійскія базы ў краіне.

Каментары2

  • семья ма хера
    08.04.2025
    оспідзя...
    вось і хадзі потым да такіх ізурачэй
  • Нясумны Асад
    08.04.2025
    традыцыя прызначаць медыкаў дзяржаўнымі старшынямі працягваецца...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей5

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць