Грамадства77

Еўрасаюз запусціў праграму падтрымкі адукацыі беларусаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій

Еўрапейскі саюз абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычных пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Хто можа прэтэндаваць на падтрымку

Праграма прызначаная для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму пакаранню па палітычных матывах.

На момант падачы заяўкі ўдзельнік або ўдзельніца павінны пражываць (не раней за жнівень 2020 года) у краіне-члене ЕС, краінах ЕЭЗ або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).

Выключэнне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 года з-за рэпрэсій і пераследу, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

Чым можа дапамагчы праграма

  • Прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
  • прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
  • зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
  • прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
  • здаць кваліфікацыйныя экзамены;
  • атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).

Памер падтрымкі — да 10 000 еўра. 

Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.

Падаць заяўку на ўдзел у праграме можна па спасылцы.

Тэрмін падачы заявак — да сакавіка 2027 году.

Больш падрабязна чытайце тут. 

Каментары7

  • Дзякуй
    07.04.2025
    Гэта дазволіць хутчэй інтэгравацца і стаць на ногі тым, хто трапіў пад рэпрэсіі злачыннага рэжыму.
    Дзякуй Еўропе за падтрымку. У нас агульны вораг
  • 1234
    07.04.2025
    Гучыць добра, але слаба ў гэта веру, бо на практыцы ўсё інакш, асабліва ў бюракратычнай Эўропе. Можа ты і атрымаеш дыплём, пацьверджаньне, але з-за адсутнасьці пашпарту ты мала каму цікавы, бо з табой трэба вазіцца і чакаць, калі прыйдзе дазвол на працу і г.д. Іміграцыя яна такая
  • Жора
    07.04.2025
    Незразумела, чыя гэта ініцыятыва. Гэты сайт без кантактнай інфармацыі. Якая ў іх юр.асоба. Дзе яны? Хто яны?
    Пададзены спасылкі на прэс-рэліз ЕЗ, што выдзелена 25 мільёнаў еўра, але хто заўгодна можа зрабіць спасылку на той прэс-рэліз, і яшчэ адна спасылка на сайт нейкай летувіскай НДА, але хто ізноў-ткі, заўгодна можа зрабіць спасылку, неабавязкова сама тая НДА.
    Вельмі падобна на рэжымную пастку.

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

На трасе ў Лепельскім раёне будуюць тунэль для ласёў. Трэба толькі пераканаць жывёл ім карыстацца

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне3

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць